Раённы этап традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” адбыўся ў Шчучынскім цэнтры культуры

Раённы этап традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” ўрачыста адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк. 

Візітоўка “Радавод” паказала, што ва ўсіх сем’ях добра ведаюць свае карані, любяць і часта наведваюць сваю малую радзіму, перадаюць традыцыі старэйшага пакалення сваім дзецям.

А вось конкурс “Мая сям’я – мая краіна” яскрава прадэманстраваў актыўную грамадзянскую пазіцыю дарослых і дзяцей, кола іх інтарэсаў і жыццёвыя прынцыпы.

Перамогу ў раённым конкурсе заваявала сямейная каманда Вількевічаў з аг. Васілішкі.

Дарэчы, сямья Мішкель з аг. Ляшчанка атрымала прызавое 3 месца. Мама з’яўляецца культработнікам Ляшчанскага дома культуры. Віншуем!

На працягу ўсяго конкурсу гледачоў радавалі душэўныя песні, якія  так цудоўна і шчыра выконвалі салісты РЦКіНТ. Усе, каму пашчасціла прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве, пакідалі залу з добрымі, прасветленымі пачуццямі: сям’я – гэта вялікае шчасце і надаражэйшая каштоўнасць.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники