Да праграмы далучыліся дзеці, моладзь, дарослыя. Спявалі песні, прыбіралі вясну, вадзілі карагоды і “ручайкі”, зазывалі птушак, падкідаючы ў настольніцы печаных жаўрукоў, палілі вогнішча – каб абагрэць зямлю, цягалі барану – каб абудзіць зямлю. Гулялі ў веснавыя гульні. Частаваліся абрадавым печывам – жаўрукамі.