У трэцюю нядзелю лістапада работнікі аграпрамысловага комплексу адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Напярэдадні святочнай даты на сцэне Шчучынскага РЦКіНТ ушаноўвалі лепшых працаўнікоў, якія ўносяць значны ўклад у развіццё АПК раёна.
А артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і калектыў “Аллюр” падарылі адчуванне свята дзякуючы сваім творчым нумарам.