
✨11 снежня 2024 года на пасяджэнні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб наданні статусу “народны майстар” пяці майстрам Гродзенскай вобласці. У іх ліку і наш таленавіты майстар па саломапляценню — Роліч Вольга Міхайлаўна аддзела рамеснай дзейнасці ДУК «Шчучынскі РЦКіНТ»✨
У сваім рамястве Вольга Міхайлаўна апіраецца на мясцовыя традыцыі, творча іх развівае, праяўляе здольнасці індывідуальнай інтэрпрэтацыі. Разам з калегамі яна пастаянны ўдзельнік гарадскіх, раённых, абласных і рэспубліканскіх святаў і фестываляў традыцыйнай культуры.