
У асаблівай урачыстай атмасферы прайшоў у Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ўрачысты сход з нагоды 85-годдзя Шчучынскага раёна.
Упершыню ўрачыстасць у цэнтры культуры ладзілася з выкарыстаннем святлодыёднага экрана – устройства перадачы і адлюстравання візуальнай інфармацыі, які літаральна днямі быў устаноўлены на сцэне. Сімвалічна, што менавіта лепшыя працаўнікі раёна змаглі першымі ацаніць магчымасці гэтай сучаснай тэхнікі. Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій надзвычай прыгожа перад гледачамі паўсталі самыя знакавыя старонкі гісторыі Шчучыншчыны – яркі, выразны пралог задаў эфектны тон усёй урачыстасці.
Урачыстае мерапрыемства пачалося са святочнага пралога і выканання Дзяржаўнага гімна. На юбілейную ўрачыстасць у зале сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, каб перавярнуць 85-ю старонку нашай гісторыі і падзякаваць працавітым землякам. Радасць свята прыехалі раздзяліць са шчучынцамі ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Сіцько. Сярод дарагіх гасцей і Ганаровыя грамадзяне горада Шчучына Валяр’ян Жоль, Сяргей Ушкевіч, былы кіраўнік Шчучынскага раёна Іван Сакалоўскі.
І яшчэ адзін цудоўны агульны падарунак чакаў удзельнікаў злёту – канцэрт артыстаў Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Даўгалецця табе, Шчучынскі раён, шчасця, міру, дабрабыту.
Отправить ответ