У гарадскім паселку Жалудок сабраліся жыхары вуліцы Гагарына на свята “Юнацтва вуліца чароўная мая”, каб успомніць мінулае, парадавацца поспехам адзін аднаго і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце прыгажэйшага куточка, чым той, дзе ім пашчасціла жыць, нарадзіцца і вырасці на роднай вуліцы. Не было ў гэты дзень ніводнага жыхара, які не пачуў бы ў свой адрас добрага слова і яскравых пажаданняў. Добры настрой дарылі жыхарам вуліцы ўдзельнікі аматарскай творчасці аддзела культуры і вольнага часу “Жалудоцкі Дом культуры”.