Астрынскі ДК і ТТ правёў фальклорную праграму “Вясновы ладзім карагод – вясну гукаем ля варот”

Нарэшце скончылася доўгая зіма. І вось ужо ёй на змену спяшаецца прыгажуня-вясна. Па традыцыі нашых продкаў, каб паскорыць яе прыход, вясну неабходна паклікаць. На адкрытай пляцоўцы Астрынскага ДК і ТТ прайшла фальклорная праграма “Вясновы ладзім карагод – вясну гукаем ля варот”, якую падрыхтавалі работнікі дома культуры і ўдзельнікі клубных фарміраванняў — вучні 7 класа Астрынскай СШ. Спявалі песні, прыбіралі Вясну-вяснянку, ладзілі карагоды і “ручайкі”, зазывалі птушак, падкідаючы ў настольніцы печаных жаўрукоў, палілі вогнішча, цягалі барану, каб абудзіць зямлю, гулялі ў вясновыя гульні. Напрыканцы праграмы ўсе пачаставаліся печывам – жаўручкамі.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники