4 мая аддзел рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва ДУК «Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прымаў удзел у адкрыцці абласной выстаўкі этнапрадметаў «Нам засталася спадчына».

 На выстаўцы было прадстаўлена традыцыйнае ткацтва, вырабы з саломы і лазы, выцінанка, ганчарства, драўляная скульптура і жывапіс самабытнага наіўна-рэалістычнага, інсітнага характару. Экспазіцыя выстаўкі была насычана яскравымі ўзорамі народнага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя: тканымі ручнікамі, дыванамі, паясамі, калекцыямі прадметаў бытавога прызначэння і элементамі народнага касцюма Панямоння.
Вялікі дзякуй усім арганізатарам выстаўкі💐💛
Уражанні толькі самыя лепшыя. Нам усім ёсць што берагчы!!!🙂

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники