✳️ЯДНАЕМСЯ_РАМЁСТВАМІ✳️Беларускі ручнік

Беларускі ручнік даўно з’яўляецца народным вырабам №1 у беларускай культуры. 🇧🇾І не дзіва — ён спалучае ў сабе ўсё: традыцыйнае рамяство, сакральны код арнаменту, знешняе хараство і злучанасць з народнымі традыцыямі.
Кожны рэгіён, а часам асобныя вёскі, мелі свой стыль, свае правілы аздаблення ручнікоў. Вашай увазе прадстаўлены вырабы Шчучынскага раёна, якія сабраны ў музейным пакоі аддзела рамеснай дзейнасці раённага цэнтра культуры.🌼

І праз стагоддзі сівая мудрасць вякоў, рупліва занатаваная на льняной тканіне, аберагае кожнае новае пакаленне беларусаў.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники