Народные коллективы

Народны ансамбль беларускай  песні «Медуніцы»

Кіраўнік: Паварга Дзмітрый Аляксандравіч

 

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага ансамбля беларускай песні “Медуніцы”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Народны ансамбль беларускай песні “Медуніцы” быў створаны ў 1989 годзе на базе жаночай вакальнай групы раённага Дома культуры. Мастацкім кіраўніком калектыву са дня стварэння быў Ганадзь Аляксеевіч Паноў. На цяперашні час кіраўніком з’яўляецца Дзмітрый Аляксандравіч Паварга.

          У 1995 годзе ансамблю прысвоена званне “народны”. Удзельнікамі народнага ансамбля беларускай песні “Медуніцы” з’яўляюцца работнікі ДУК “Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці”.

Народны ансамбль беларускай песні “Медуніцы” – гэта не проста калектыў выканаўцаў, але сапраўдны скарб, які захоўвае і працягвае жыццё беларускіх народных песен. Яго творчая дзейнасць – гэта шматгранная праца, накіраванная на захаванне, папулярызацыю і развіццё культурнага песеннага багацця.

Выканальніцкая дзейнасць калектыву, гэта безумоўна, сэрца ансамбля. Калектыў праводзіць шматлікія канцэртныя праграмы на розных пляцоўках: ад вялікіх сцэнічных залаў да невялікіх культурных цэнтраў, ад гарадскіх мерапрыемстваў да сельскіх: “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”, “Дзень Перамогі”, “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”,  “Свята Дажынкі”, “Дзень народнага адзінства”.

Рэпертуар ансамбля складаецца з найлепшых узораў беларускай народнай песні: ад старадаўніх абрадавых і лірычных кампазіцый да сучасных апрацовак народных мелодый. Кожны год рэпертуар ансамбля абнаўляецца. Канцэртная дзейнасць калектыву вельмі шырокая. Важна адзначыць, што ансамбль імкнецца да аднаўлення аўтэнтычнага выканання, захоўвае традыцыйныя спевы, мясцовыя дыялекты.

Ансамбль знаходзіцца ў пастаянным пошуку новага матэрыялу. Удзельнікі калектыву актыўна займаюцца збіраннем народных песен у розных рэгіёнах Беларусі. Такая дзейнасць дазваляе не толькі пашырыць рэпертуар, але і захоўваць для будучых пакаленняў унікальныя песні, якія могуць быць страчаны. Для таго, каб народная песня гучала сучасна і была цікавай для гледачоў, кіраўнік звяртаецца да апрацоўкі і аранжыроўкі народных твораў. Такія апрацоўкі дазваляюць адкрыць народную песню з новага боку.

Народны ансамбль беларускай песні “Медуніцы” праводзіць сустрэчы з вучнямі школ, перадае ім свае веды і любоў да народнай песні. Ансамбль штогод удзельнічае ў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых фестывалях і конкурсах.

За 2023-2025 гады ансамбль прыняў удзел у фестывалі кветак “Жалудок здзяйсняе мары”, раённым вакальным шоу “Звездный путь на Щучинщине-2024”, Міжнародным шматжанравым конкурсе-фестывалі мастацтва і творчасці “Красочный город”, Міжнародным конкурсе-фестывалі вакальнага мастацтва “Шумный город”, Міжнародным конкурсе-фестывалі вакальнага мастацтва “Мелодия”, Міжнародным конкурсе-фестывалі вакальнага мастацтва “Вокальное наследие”, рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”, раённым фестывалі фальклору і народных рамёстваў “Матуліна хата – традыцыямі багата”, раённым вакальным шоу “Звездный путь на Щучинщине-2025”, канцэрце вядучых калектываў аматарскай творчасці Гродзенскай вобласці “Як працуем, так пяём!” фестываля-кірмаша працаўнікоў сяла “Дожинки-2025” г.Ваўкавыск.

Для захавання і распаўсюджвання сваёй творчасці ансамбль запісвае сваё выкананне на аўдыё- і відэаносбіты.


Народны ансамбль песні «Прамень»

Кіраўнік:  Сушко Дзіяна Уладзіміраўна

 

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага ансамбля песні “Прамень”

дзяржаўнай установы культуры

«Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»

Хор польскай песні “Прамень” быў створаны ў 1989 годзе на базе Шчучынскага раённага Дома культуры. У 2008 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры № 9 п.5 хору польскай песні было прысвоена ганаровае званне “народны”.

Але калісці ў жыцці калектыву, як і ў жыцці людзей, наступае момант, калі хочацца нешта абнавіць, прыдаць новае звучанне, падкрэсліць змянення. Так і ў нашага любімага народнага хора польскай песні “Промень” наступілі змяненні. З кастрычніка 2025 года наш хор завецца народны ансамбль песні “Прамень”. І гэта не проста змена назвы, а хутчэй адлюстраванне нашага новагу шляху, нашага развіцця і старання да новых гарызонтаў.

Прычын для пераіменавання калектыву некалькі, яны ўсе аб’ектыўныя і лагічныя.

Па-першае, расшырэнне рэпертуару. Першапачаткова наш калектыў быў засяроджанны на выкананні народных польскіх песен. Гэта цудоўная, багатая музыка, якая заўсёды будзе займаць асабістае месца ў сэрцах удзельнікаў нашага калектыву. Але з часам удзельнікі калектыву вырашылі выконваць і другія музыкальныя жанры. У спіс музыкальных твораў дабавіліся беларускія і рускія песні.

Па-другое, змяненне фармата выступленняў. З цягам часу калектыў стаў больш гнуткім і мабільным. Ансамбль можа выступаць, як у поўным складзе, так і невялікай групай.

Па-трэцяе, імкненне да сучаснасці. Мір музыкі ўвесь час змяняецца, і мы хочам ісці ў ногу з часам. Новая назва гучыць больш сучасна і дынамічна, яна прыцягне да нас больш слухачоў і натхніць нас на новыя творчыя дасягненні.

І, канешне, самае галоўнае – душа калектыву застаецца ранейшай, любім спяваць, дзяліцца сваім настроем з акружаючымі і імкнемся да лепшага.

Кіраўніком ансамбля з’яўляецца Сушко Дзіяна Уладзіміраўна, акампаніятары — Паноў Генадзь Аляксеевіч і Лёліс Лізавета Андрэеўна.

Колькасць удзельнікаў калектыву зменьшылася у параўнанні з 2023 годам да 13 чалавек, па разнастайных абставінах. У калектыў прыходзяць новыя ўдзельнікі, якія ўносяць свой асабісты каларыт і новыя творчыя напевы. Аснову рэпертуару раней складалі польскія народныя песні і аўтарскія песні польскіх кампазітараў, а з 2024 года ў рэпертуар калектыву ўваходзяць аўтарскія творы беларускіх, рускіх і польскіх аўтараў.

За 2023-2024 гады народны ансамбль песні “Прамень” паспяхова прадставіў польскую песенную культуру на абласным адборачным туры XIV рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г. Ліда (2023 г.), а таксама актыўна прымаў ўдзел з канцэртнымі праграмамі: «Радость души» аг. Каменка (2023 г.), «О любви не мало песен сложено» аг. Васілішкі (2024 г.), «Голос за будущее» г. Шчучын (2024 г.), «Вечная память в сердцах и песнях» г.Шчучын (2024 г.), «Наши песни для вас!» аг. Каменка (2024 г.). За ўдзел у свяце “Каменскія цуды” (брэндавае мерапрыемства) калектыў атрымаў дыплом.

Народны ансамбль песні “Прамень” прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзяцца цэнтрам культуры, выязджае з канцэртнымі праграмамі ў аграгарадкі і аддаленыя вескі. З’яўляецца жаданым госцем у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў, прымае ўдзел у брэндавых мерапрыемствах.

Інструментальнае суправаджэнне калектыва ўключае ў сябе 1 баян, ёсць кампазіцыі, якія апрацаваныя і для іх зроблены фанаграмы.

Рэпетыцыі хору ладзяцца як па індывідуальнай, групавой і поўнаснай аснове, зыходзячы з паўсядзённых патрэб.

Народны ансамбль песні “Прамень” з’яўляецца яркай зоркай на карце нашага рэгіёну. За гады сваёй дзейнасці калектыў сфарміраваў уласны творчы аблік, які папулярызуе народную культуру сярод розных пакаленняў.


Народны вакальны ансамбль «Преображение»

Кіраўнік: Алена Анатольеўна Руткевіч.

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага вакальнага ансамбля  “Преображение”

дзяржаўнай установы культуры

”Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“

 

Народны вакальны ансамбль “Преображение” – пастаянна дзеючы калектыў, які быў створаны ў 1997 годзе. Згодна рашэнню Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2000 г. № 4 п.7 ансамблю было прысвоена званне “народны”.

Ансамбль, які заснавала Алена Руткевіч 2022 годзе адзначыў свой 25-гадовы юбілей. За столькі год сумесная справа вельмі зблізіла ўдзельнікаў ансамбля. У складзе ансамбля — прафесіяналы і аматары, для якіх музыка стала неадлучнай часткай жыцця, а вера ў Бога напоўніла творчасць найвышэйшым сэнсам.

Ансамбль – гэта музычны калектыў, які спецыялізуецца на выкананні музыкі не толькі рэлігійнага зместу, але і свецкай музыкі. Аснову рэпертуара складаюць: праваслаўныя літургійныя спевы, духоўныя канты, псалмы, рэлігійныя песні, класічная музыка, народныя творы, а таксама апрацоўкі народных песнь з духоўным зместам. Дзейнасць ансамбля накіравана на духоўна маральнае выхаванне, захаванне і папулярызацыю традыцыйнай песеннай культуры.

Калектыў “Преображение” прымае ўдзел у царкоўных святах і набажэнствах, у гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, брэндавых мерапрыемствах, праводзіць самастойныя канцэртныя праграммы.

Любімымі творамі для ансамбля з’яўляюцца “Запоют акафист соловьи” сл. С. Алабіна, муз. К.Сцяпанава, «Нашей Богородице»- муз. Сяргея Аліманава, сл. Маргарыты Новікавай, “Под твою милость” І.Дзянісава, “Малітва” сл. Я.Купалы, муз. В.Кур’ян. пералажэнне А. Свірыдовіч, “В горнице моей светло” сл. Н. Рубцова, муз. А Марозава, “Помянем Братья” сл. М. Захаравай, муз. М. Захаравай, М. Якшэява.

Дзейнасць народнага вакальнага ансамбля мае важнае сацыяльна-культурнае і духоўнае значэнне. Праз сваю творчасць каллектыў не толькі захоўвае багатую музычную спадчыну, але і спрыяе маральнаму абагачэнню грамадства, з’яўляючыся правадніком вечных хрысціянскіх каштоўнасцей: дабра, любові і міласэрнасці.

За тры гады ансамбль прыняў удзел наступных фестывалях і конкурсах: Фэст праваслаўных песняспеваў Гарадзенскай епархіі “Каложскі Благавест”, VI Міжнародны фэст-конкурс “Музычная скарбніца”, Міжнародны конкурс «Радуга талантов» Гран-пры, Міжнародны конкурс-фэст «Азарэнне», Усерасійскі нацыянальны конкурс мастацтваў «Краіна талентаў», Міжнародны конкурс-фэст «Новае пакаленне», Усерасійскі нацыянальны конкурс мастацтваў «Вікторыя», Рэспубліканскі конкурс мастацтваў «Музычнае лета», Фэст праваслаўных спеваў «Калядная сустрэча», VI Міжнародны конкурс мастацтваў «Ключ к таланту», XIX Міжепархіальны фэст-конкурс праваслаўных спеваў “Слава ў вышніх Богу”, VII Адкрыты рэгіянальны фестываль фальклору і рамёстваў “Галасы традыцый”, Творчы конкурс  «Покори вершину», VII Міжнародны фэст – конкурс “Музычная скарбніца”, IІІ адкрыты шматжанравы конкурс «3D»: Дары Дабро Дзецям”, Міжнародны творчы конкурс «Покори вершину», Міжнародны фестываль конкурс мастацтваў “Сімфонія творчасці”, IV открытого конкурса «Рождественские песни и колядки – 2025», І адкрыты конкурс “Ступени мастерства”, «Лідскі хор –фэст». У 2025 годзе калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць за асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры.


Народны ансамбль песні “Сябрына”

Кіраўнік — Маісей Дзіяна Віктараўна

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага ансамбля песні “Сябрына”

філіяла “Жалудоцкі Дом культуры”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Ансамбль народнай песні “Сябрына” быў створаны ў 1993 годзе на базе Жалудоцкага гарпасялковага Дома культуры. У 2002 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 3 п. 6 за высокае выкальніцкае майстэрства, творчае развіцце нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць калектыву прысвоена ганаровае званне “народны”.

          З кастрычніка 2025 года народны ансамбль народнай песні “Сябрына” змяніў сваю назву на народны ансамбль песні “Сябрына” філіяла “Жалудоцкі Дом культуры”.

Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца творчыя работнікі Дома культуры, настаўнік сярэдняй школы, выкладчыкі школы мастацтваў. Усіх выканаўцаў аб’ядноўвае любоў да песні, цёплыя сяброўскія адносіны і магчымасць рэалізаваць свае творчыя здольнасці. Асноўнымі задачамі ансамбля з’яўляюцца: папулярызацыя народнай і сучаснай музыкі, арганізацыя канцэртаў і песеннага мастацтва наступным пакаленням.

Творчая дзейнасць “Сябрыны” заўсёды крочыць у ногу з сучаснасцю. Для гэтага рэпертуар калектыва папаўняецца новымі творамі, які складаецца не толькі з беларускіх народных, аўтарскіх песень, але ёсць тэндэнцыя да ўвядзення ў рэпертуар спалучэнне розных стыляў і жанраў вакальнага мастацтва для прыцягнення шырокай аўдыторыі. Тэматыка песенных твораў разнастайная: традыцыйныя песні, якія адлюстроўваюць культуру і звычаі народа, песні сучаснага жанру, такім як эстрадны, творы, якія адлюстроўваюць прыгажосць прыроды і ўзаемаадносіны чалавека з навакольным светам, песні, якія распавядаюць пра каханне, адносіны і эмоцыі, песні, прысвечаныя радзіме, нацыянальнай гордасці і любові да краіны.

Кіраўнік калектыву мае індывідуальны падыход да кожнага ўдзельніка калектыва, які дазваляе максімальна раскрыць творчы патэнцыял кожнага ўдзельніка, спрыяе прафесійнаму росту ўдзельнікаў, умацоўвае камандны дух у калектыве. На індывідуальных або групавых занятках ствараецца атмасфера падтрымкі і матывацыі, дзе ўдзельнікі адчуваць сябе камфортна, раскрываючы свае вакальныя здольнасці.

Разнастайны рыпертуар ансамбля дае магчымасць выступаць на канцэртах, фестывалях г. Шчучына, брэндавых раённых мерапрыемствах, дэманструючы майстэрства мастацкіх навыкаў ансамбля: “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”, “Фестываль кветак”, “Зажынкі”, “Дзень Перамогі”, канцэртныя праграмы “Сустрэчы ля фантана”, “Дажынкі”,”Дзень народнага адзінства”. Таксама прымае актыўны творчы ўдзел у жыцці свайго гарадскога пасёлка. Удзельнікі калектыву наведваюць з віншавальнымі і канцэртнымі праграмамі да юбілейных датаў жыхароў г.п.Жалудка, маланаселеных і аддаленых населеных пунктаў.

За 2023 год народнаму ансамблю народнай песні “Сябрыны” была ўручана ганаровая грамата за значны ўклад у развіцце і папулярызацыю беларуская народнай песні, актыўны ўдзел у правядзенне культурных мерапрыемстваў, а таксама падзячны ліст за паспяховую прафесійную дзейнасть, плённую працу, развіццё нацыянальных традыцый і папулярызацыю вакальнага мастацтва, дасягнутыя поспехі ў сувязі з 30-годдзем са дня ўтварэння калектыву.

У 2024 годзе народны ансамбль народнай песні прымаў уздел у раёных фестывалях: “Чароўны свет музыкі” аг. Васілішкі і “Жалудок здзяйсняе мары” г.п.Жалудок, а таксама у фальклорным свяце “Паміж намі, суседзямі”  аг. Дэмбрава. Народны ансамбль народнай песні прыняў удзел у VII межнародным шматжанравым фестывалі “Белавежская зорка” і быў удастоены дыплома Лаурэата I ступені.

 У 2025 годзе народны ансамбль народнай песні “Сябрына” прыняў удзел у раенных фестывалях: “Чароўны свет музыкі”, “ Каменскія цуды” аг.Каменка.


Народны ансамбль песні “Васільковая раніца”

кіраўнік – Барысевіч Юрый Тадэвушавіч 

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці  народнага ансамбля песні “Васільковая раніца”

філіяла  “Васілішкаўскі цэнтр культуры”

дзяржаўнай установы культуры “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Ансамбль песні “Васільковая раніца” быў створаны ў 1996 годзе на базе Гурнофельскага Цэнтральнага Дома культуры. З моманту стварэння, ансамбль працуе ў накірунку беларускага народнага музычнага мастацтва. У 2017 годзе рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 3 за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень і актыўную канцэртную дзейнасць прысвоена найменне “народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

У 2022 годзе пацвердзіў найменне “народны”.

Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца прадстаўнікі розных прафесій: творчыя работнікі цэнтра культуры, ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аграгарадка Васілішкі”, ААТ “Васілішкі”. Творчасць ансамбля песні “Васільковая раніца” арыентавана на захаванне, вывучэнне і папулярызацыю найбагацейшай песеннай спадчыны, прасякнута вялікім жаданнем дарыць людзям прыгажосць і радасць зносін з беларускай музычнай культурай. Яго місія — не проста выкананне песень, а данясенне да сучаснай аўдыторыі глыбіні, мудрасці і прыгажосці народнай традыцыі, выступаючы сувязным звяном паміж мінулым і сучаснасцю. Удзельнікі калектыву імкнуцца да таго, каб быць дастойнымі нашчадкамі музычнай спадчыны сваёй краіны, таму прапагандуюць беларускую песню, абрады і звычаі беларускага народа, а таксама дэманструюць сваё мастацтва шырокаму колу гледачоў.

Рэпертуар ансамбля ўключае ў сябе шырокі спектр жанраў: абрадавыя песні, лірычныя песні, танцавальныя і карагодныя песні, гістарычныя песні: якія апавядаюць пра значныя падзеі і герояў, прыпеўкі. Штогод рэпертуар калектыву папаўняецца новымі творамі ў сучасных апрацоўках.

Канцэртныя праграмы ансамбля — гэта умелае спалучэнне павольных, задуменных песень і запальных, святочных нумароў дазваляе выбудаваць дынамічнае, эмацыйна насычанае выступленне.

Народны ансамбль песні “Васільковая раніца” прымае актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах: “Масленіца”, злёт перадавікоў вытворчасці і лепшых па прафесіі ў сацыяльна-культурнай сферы, “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, канцэртныя праграмы “Сустрэчы ля фантана”, ”Шчучынскі кірмаш”, дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Калектыў ансамбля ўдзельнічае ў брэндавых мерапрыемствах, фестывалях і конкурсах не толькі свайго раёна, але і за яго межамі, дзе адбываецца абмен вопытам з іншымі калектывамі, што ўзбагачае ўсіх удзельнікаў. Дзейнасць народнага ансамбля песні за межамі свайго раёна — гэта паказчык яго запатрабаванасці, прафесійнага росту і выканання важнай сацыяльна-культурнай місіі па захаванні і распаўсюджванні народных традыцый.

Ансамбль песні “Васільковая раніца” наведвае пажылых жыхароў Васілішак і віншуе іх з юбілейнымі датамі, актыўна займаецца канцэртнай дзейнасцю па абслугоўванню сельскага насельніцтва зоны абслугоўвання. Ансамбль праводзіць абрады “Валачобнікі”, “Зажынкі”.

За 2022 – 2025 гады ансамбль прымаў удзел у абласных Дажынках — 2024 года ў г.Масты і Дажынках — 2025 года ў г.Ваўкавыск; III Міжнародным фестывалі-конкурсе творчасці “Осенняя мелодия” г.Екацярынбург 2024г. – дыплом Лаурэата 1 ступені; V Рэспубліканскім конкурсе “Музыка с нами” г.Мінск 2024г. — дыплом Лаурэата II ступені; Міжнародным конкурсе-фестывалі вакальнага мастацтва “Шумный город” г.Новасібірск 2025г. — дыплом Лаурэата 1 ступені; Міжнародным конкурсе-фестывалі вакальнага мастацтва “Вокальное наследие” 2025г. — дыплом Лаурэата 1 ступені; Міжнародным конкурсе-фестывалі вакальнага мастацтва “МелодиЯ” г.Казань 2025г. — дыплом Лаурэата 1 ступені. Дыпломы за ўдзел ансамбль атрымаў: фальклорным свяце “Паміж намі суседзямі”, свяце “Навадворскі фэст”, “Торба смеху па-арлянску”, фестывалі кветак “Жалудок здзяйсняе мары”, раённым фестывалі фальклору і народных ремёстваў «Матуліна хата-традыцыямі багата».


Народны фальклорны гурт ”Вяргіня“

Кіраўнік — Пачобут Вольга Іванаўна

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях народнага
фальклорнага гурта ”Вяргіня“
Ракавіцкага Дома культуры
дзяржаўнай установы культуры
”Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“ 

Фальклорны гурт ”Вяргіня“ Ракавіцкага Дома культуры – пастаянна дзеючы калектыў аматарскай творчасці, заснаваны ў 1953 годзе. Удзельнікамі гурта з’яўляюцца 6 дарослых жанчын, аб’яднаных любоўю да спеваў, якую яны перанялі ад сваіх бацькоў. У 2008 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 33 за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень калектыву прысвоена ганаровае званне ”народны“.

У мастацкім побыце гурта знаходзяцца больш за 25 песень з адлюстраваннем рэгіянальных асаблівасцей. Напевы песень разнастайныя, як па стылю, так і ў структурных адносінах. Рух меладычнай лініі самы разнастайны. Змест песень характарызуецца найперш працоўнай земляробчай тэматыкай, пераплеценай з тэматыкай побыту, з вобразамі навакольнай прыроды. Вобразны лад песень вызначаецца маляўнічасцю. Немалаважную ролю адыгрываюць і манера выканання, якая склалася за гады творчай дзейнасці гурта.

Фальклорны гурт таксама з’яўляецца носьбітам традыцыйных беларускіх танцаў, такіх як: “Лысы”, “Нарэчанька”, “Падыспань”, “Полька-бабачка”, “Кракавяк”, “Турэйская кадрыль”. Неабходна сказаць, што пластычныя элементы і ўзоры народнай харэаграфіі захаваны ў генетычнай памяці ўдзельнікаў.

За гады існавання калектыву, падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, ад удзельнікаў былі сабраны лепшыя ўзоры традыцыйнай культуры, якія і сёння выкарыстоўваюцца ў працы раёна. З 2020 года быў створнаны калектыў-пераемнік — аматарскае аб’яднанне “Весялуха”, які падчас працы пераймае не толькі песенны рэпертуар, але і танцавальны. Разам з народным гуртом удзельнічае ў раённых, абласных святах, аглядах і фестывалях.

За 2023-2025 гады народны фальклорны гурт ”Вяргіня“ з поспехам прадставілі ўнікальны песенны фальклор сваёй мясцовасці на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” (2023г., 2025г.), абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” г.Гродна (2024г.), раённым фестываль фальклору і народных раместваў “Матуліна хата – традыцыямі багата” г.Шчучын (2023г., 2024г., 2025г.), фальклорным свяце “Паміж намі, суседзямі” аг.Дэмбрава (2023г., 2024г., 2025г.), свяце Ракавіцкай іконы Божай Маці (2023г., 2024г., 2025г.).

Народны фальклорны гурт “Вяргіня” з’яўляецца ганаровым госцем не толькі на раённых фальклорных святах, але і такіх як: злёт перадавікоў вытворчасці і лепшых па прафесіі ў сацыяльна-культурнай сферы ў г.Шчучын, раённых і абласных семінарах: раённы семінар “Пераемнасць песеннага фальклору на прыкладзе аматарскіх калектываў Ракавіцкага Дома культуры” г.Шчучын, абласным семінары-практыкуме для кіраўнікоў фальклорных калектываў і спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпаў “Дзейнасць фальклорных калектываў па захаванні і пераемнасці традыцыйных выканальніцкіх мастацтваў” г.Гродна.

За 72 гады існавання фальклорны гурт ”Вяргіня“ стаў візітоўкай Шчучынскага раёна ў развіцці і захаванні традыцыйнай культуры Беларусі. Гурт з’яўляецца яскравым захавальнікам мясцовых традыцый, аўтэнтычнага мастацтва песеннага і танцавальнага.


 Узорны фальклорны калектыў ”Скарбоначка“

Кіраўнік — Аліхвер Алена Іванаўна 

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці

ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка”

філіяла “Дэмбраўскі сельскі Дом фальклору”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Фальклорны калектыў “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору – пастаянна дзеючы калектыў аматарскай творчасці, заснаваны ў 1996 годзе. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца 12 юнакоў і дзяўчат аграгарадка Дэмбрава, аб’яднаных любоўю да танцаў і спеваў, якую яны перанялі ад сваіх бацькоў. У 2008 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 82 за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень калектыву прысвоена ганаровае званне “ўзорны”.

Удзельнікі “Скарбоначкі” на працягу 29 гадоў праводзяць унікальную актыўную даследчую дзейнасць па вывучэнню і захаванню побытавай танцавальнай культуры беларусаў і, у прыватнасці, сваёй мясцовасці. Юныя этнографы правялі даследванні сярод насельніцтва ў 20 вёсаках Шчучыншчыны, дзе былі запісаны 30 новых твораў, у тым ліку 13 песн і танцаў, 5 абрадаў. У 2023 годзе быў узяты ў свой рэпертуар побытавы танец “Аляксандра”, запісаны ад жыхара аг. Дэмбрава І.С.Сакута.

У мастацкім асяроддзі калектыву знаходзяцца больш за 20 побытавых і абрадавых танцаў, з адлюстраваннем рэгіянальных асаблівасцей, такіх як, “Полька-бабачка”, “Падыспань”, “Нарэчанька”, “Лявоніха”, і іншыя, а ўзор танцаў “Лысы”, “Кракавяк” у выкананні “Скарбоначкі” з’яўляецца аўтэнтычным і адрозніваецца ад іншых мясцовасцей Гродзеншчыны і рэспублікі. Можна нават сказаць, што пластычныя элементы і ўзоры народнай харэаграфіі захаваны ў генетычнай памяці ўдзельнікаў.

Візітнай карткай калектыву з’яўляецца побытавы танец “Дэмбраўская кадрыля”, якому ў 2019 годзе нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ад 05.03.2019 года № 04-01-02/1. Дзякуючы ініцыятыве “Скарбоначкі”, сёння студэнты кафедры дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў маюць унікальную магчымасць навучыцца традыцыйнаму танцу нашай мясцовасці — кадрылі. Гэта не толькі дазваляе ім паглыбіцца ў багатую культурную спадчыну, але і развіваць свае творчыя здольнасці, адчуваючы рытм і гармонію рухаў кадрылі.

За 2023 – 2025 гады ўзорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” з поспехам прадстаўляў унікальны танцавальны побыт сваёй мясцовасці на 5 раённых і брэндавых святах, 3 рэгіянальных і 6 абласных фестывалях і конкурсах.

Моладзь, выконваючы танец “Дэмбраўская кадрыля”, пакарыла сваёй творчай індывідуальнасцю, а таксама лёгкасцю выканання элегантных фігур кадрылі і дынамічным партнёрскім выкананнем гледачоў на свяце кадрылі “Па сцежках спадчыны” (7 чэрвеня 2025 года, аг. Вялікія Азёркі, Мастоўскага раёна), на брэндавым мерапрыемстве свяце фальклору “Паміж намі, суседзямі” (5 ліпеня 2025 года, аг. Дэмбрава).

Калектыў з’яўляецца ганаровым госцем на ўсіх раённых фальклорных святах.

Калектыў “Скарбоначка” з’яўляецца выдатным прыкладам таго, як творчы пошук моладзі можа стаць асноўным рухавіком для развіцця мастацтва і культуры. Зацікаўленасць моладзі ў творчасці спрыяе не толькі іх асабістаму развіццю, але і ўзбагачэнню культурнага жыцця рэгіёна. Удзельнікі калектыва маюць магчымасць раскрываць свой творчы патэнцыял, набываць новыя навыкі, а таксама ўзаемадзейнічаць з аднадумцамі. Творчыя праекты, выступленні і мерапрыемствы, ў якіх удзельнічае “Скарбоначка”, спрыяюць развіццю каманднага духу, самавыяўленню і ўменню працаваць у калектыве.

Самабытнасць і непаўторнасць калектыву ўзнікае дзякуючы ўнікальным унёскам кожнага яго ўдзельніка. Кожны прыносіць у агульную справу свой асабісты досвед, эмоцыі і ідэі, што робіць выступленні больш разнастайнымі. За апошні год калектыў абнавіўся новымі ўдзельнікамі. Амаладжэнне калектыву — гэта важны крок для захавання і развіцця аўтэнтычнага фальклору. Новыя ўдзельнікі прыносяць новыя падыход і энтузіязм, што спрыяе не толькі захаванню традыцый, але і іх адаптацыі да сучасных рэалій.

Узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” стаў яскравым захавальнікам мясцовых традыцый. Павелічэнне колькасці носьбітаў фальклору дазваляе пашырыць спектр выканання, збагаціць рэпертуар і ўнесці новыя элементы ў традыцыйныя формы мастацтва. Гэта таксама стварае магчымасці для перадачы ведаў і навыкаў паміж пакаленнямі, што з’яўляецца ключавым для захавання культурнай спадчыны. Дэвіз калектыва: “Традыцыі – сіла, што вядзе да шчасця”.


 Народны драматычны тэатр

філіяла “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчаці”

Кіраўнік — Атарык Аксана Паўлаўна

 

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці народнага драматычнага тэатра
філіяла
“Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Творчы шлях драматычнага гуртка пры Астрынскім ГДК пачаўся ў 1948 годзе, а ў 1968 годзе адбылася першая спроба пастаноўкі, якая завяршылася спектаклем па п’есе У.Галубка “Ганка”.

У 1973 годзе за спектакль па п’есе А.Макаёнка “Трыбунал” калектыў атрымаў званне “народны”. Ажыццявіць пастаноўку дапамагаў рэжысёр Гродзенскага драматычнага тэатра Скарабагатаў. Першым рэжысёрам народнага тэатра стаў Жукоўскі Мікалай Іосіфавіч, а загадчыкам пастановачнай часткі – Дзем’янавіч Павел Купрыянавіч. З таго часу тэатр стаў на пазіцыі захавання і развіцця лепшых традыцый беларускага народнага тэатра, выкарыстоўваючы здабыткі рэалістычнага мастацтва школы Станіслаўскага. З’явілася больш магчымасцей у рэалізацыіі патрэбы ў самавяўленні калектыву свайго творчага патэцыялу – прагі да тэатральнай творчасці. У 1982 годзе тэатрам стаў кіраваць прафесійны рэжысёр Прыёмка Мікалай Валяр’янавіч.

Калектыў і па сёняшні час, беражліва захоўвае скіраванасць на народнасць, на самабытны каларыт трапнага беларускага слова, чэрпае сілы з жыватворнай крыніцы фальклору. Ажыўляе пастаноўкі шматлікіх беларускіх песень і мелодый, сакавітага гумару, а народны стыль упрыгожвае афармленне.

Тэатр ставіць сваёй мэтай – стварэнне абставін для самарэалізацыі ўдзельнікаў у тэатральнай дзейнасці, развіццё навыкаў для натуральнага існавання на сцэне, ажыццяўленне драматычнага твора, выкарыстоўваючы творчыя і матэрыяльныя магчымасці, каб ён выглядаў цэльна і гарманічна.

У рэпертуары народнага драматычнага тэатра есць п’есы класікаў беларускай драматургіі: Я.Купалы, У.Галубка, М.Чарота, К.Каганца, А.Макаёнка, А.Дударава, І.Шамякіна і многіх іншых беларускіх аўтараў. Таксама адбыліся пастаноўкі і класікаў рускай літаратуры М.Астроўскага, А.Чэхава.

Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам раённых святаў, фестываляў, брэндавых мерапрыемстваў: “Шчучынскі кірмаш”, свята паэзіі “У госці да Алаізы…”, фестываль кветак “Жалудок здзяйсняе мары”. На працягу апошніх трох год творчая дзейнасць тэатра была накіравана на ўдзел у мерапрыемствах, якія ладзіў Дом культуры і тэатральнай творчасці. Многія з іх праводзяцца сумесна з Астрынскай бібліятэкай, Астрынскай сярэдняй школай. Дастаткова сур’ёзная ўвага надзяляецца мерапрыемствам, якія прысвечаны году міру і стварэнню, году якасці і году добраўпарадкаванню. Актыўная праца вядзецца па развіццю і захаванню нашай традыцыйнай культуры. Не аднаразова былі праведзены фальклорныя абрады і святы, прысвечаныя датам народнага календара, такія як “Гуканне вясны” і “Валачобнікі”. Навагодняя тэатралізаваная праграма “А у нас Новый год, ёлка в гости зовёт” была праведзена ў паляўніча-рыбалоўнай гаспадарцы “Каменскае” і ў г.п.Астрына. Для маленькіх гледачоў гарадскога пасёлка арганізаваны тэатралізавана – гульнёвыя праграмы “Преображение”, “Мы знаем и любим природу”, “Наше поздравление матушке Земле”, пазнавальна — гульнёвая праграма “Кукольный мир”, прысвечаная да старажытнага народнага касцюму, дэталі якога дайшлі да сучаснай моды і інш.

Падрыхтавана і прадстаўлена тэатралізаваная пастаноўка “Помнить надо, повторить нельзя” на раённым семінары-практыкуме па патрыятычнаму выхаванню “Наша память, наша история, наша Победа” у г.Шчучыне, за якую атрымалі пісьмо – падзяку. Таксама гэта пастаноўка не раз была пастаўлена ля помнікаў загінуўшым салдатам.

З урыўкам “Понаехали тут” тэатр прыняў удзел у юбілейным тэатральным вечары “Сквозь время и пространство” прысвечаным 80-годдзю стварэння Астрынскага Дома культуры. У санаторыі “Неман 72” г.Гродно, аграгарадку Орля тэатрам быў паказаны спектакль “Понаехали тут». Мюзікл “Всё о любви” быў прадстаўлены гледачам г.п. Астрына. Падрыхтаваны і праведзены мерапрыемствы да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня народнага адзінства.

У 2025 годзе народны драматычны тэатр прыняў удзел у свяце “Торба смеху па-арлянску” (брэндавае мерапрыемства) у аграгарадку Орля, дзе атрымаў дыплом.

Удзельнікі калектыву народнага драматычнага тэатра за доўгія гады сваёй дзейнасці змаглі перадаць у спектаклях розныя пачуцці. У сучасны час тэатралы захопліваюцца ў асноўным камедыйным рэпертуарам і цягнуцца да яскравага гумару беларускай культуры сучасных аўтараў, бо хочуць перадаць гледачам не толькі глыбіню трагічных твораў, але і лёгкага гумару ў тэатралізацыі спектакляў.


Узорная тэатральная студыя «Обыкновенное чудо” 

кіраўнік — Жукоўская Ірына Аляксееўна

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці ўзорнай тэатральнай студыі
“Обыкновенное чудо”  філіяла
“Астрынскі дом культуры і тэатральнай творчасці”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Узорная тэатральная студыя “Обыкновенное чудо” заснавана ў 1980 годзе, як тэатральная студыя “Усмешка”. Заснавальнік студыі – Лукіна Наталья Аляксандраўна, яна ж і кіраўнік. У 2013 годзе прысвоена найменне “узорны”- узорная тэатральная студыя “Обыкновенное чудо”.

Агульная колькасць удзельнікаў студыі складае 10 чалавек, гэта навучэнцы Астрынскай сярэдняй школы ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Многія ўдзельнікі студыі працягваюць тэатральную адукацыю ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў і ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2024 года кіраўніком студыі з’яўляецца Ірына Аляксееўна Жукоўская, рэжысёрам — Наталья Аляксандраўна Лукіна.

Узорная тэатральная студыя “Обыкновенное чудо” – гэта творчы калектыў, які спецыялізуецца на мастацкім развіцці дзяцей і падлеткаў праз сцэнічнае мастацтва. Назва студыі адлюстроўвае яе асноўную філасофію: раскрыццё ўнікальнага патэнцыялу кожнага дзіцяці, пераўтварэнне яго ў смелага, творчага і эмацыйнага адкрытага чалавека. Творчасць узорнай тэатральнай студыя “Обыкновенное чудо” – гэта цікавы і яскравы феномен, мае багатую гісторыю і прыкметны ўклад у развіццё дзіцячай творчасці. Асноўная мэта – не выхаваць прафесійных акцёраў, а дапамагчы дзецям стаць эмацыйна багатымі, адказнымі, творчымі асобамі праз калектыўную творчасць. Негледзячы на аматарскі статус, пастаноўкі адрозніваюцца высокім узроўнем рэжысуры, сцэнаграфіі, работы з акцёрамі.

Дэвіз студыі: цуды адбываюцца дзякуючы дабру, каханню і веры. Асноўнымі накірункамі ў творчай працы калектыва з’яўляецца вывучэнне навыкаў акцёрскай прафесіі: сцэнічнай мове і сцэнічным рухам, тэхніцы нанясення тэатральнага грыму, выступленню перад гледачом, абмеркаваннію спектакляў. Узорная тэатральная студыя “Обыкновенное чудо” — з’яўляецца актыўнай формай аматарскай творчасці дзяцей, дзе адзінства тэатральнай этыкі і эстэтычнага выхавання мае важнае значэнне і стварае ўмовы для шматбаковага развіцця дзяцей. Заняткі ў калектыве вучаць спазнаваць чалавека, быць чулым, уважлівым, бачыць сэнс дзеяння, развіваюць здольнасці да пераўвасаблення.

Вялікая ўвага надаецца раскрыццю ўнутранага свету дзіцяці, развіццю яго творчага патэнцыялу. Студыйцы займаюцца эцюдамі, гульнямі і практыкаваннямі для развіцця вобразнага мышлення, правільнай артыкуляцыяй, выразнай дыкцыяй, логікай, харэаграфічнай пластыкай. Адным з важных момантаў у рабоце з’яўляецца падбор рэпертуара. Улічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей, узровень іх падрыхтоўкі, індывідуальныя магчымасці. Так, на працягу апошніх трох гадоў дзеці ўдзельнічалі ў традыцыйных школьных конкурсах, абласных і раённых фэстывалях.

За 2023-2025 гады ўдзельнікі тэатральнай студыі “Обыкновенное чудо” прадстаўлялі сваю творчую дзейнасць у найбольш значных мерапрыемствах: тэатралізаваным прадстаўленні “А у нас Новый год, ёлка в гости зовёт”, тэатралізаваных пастаноўках “Ішла Каза калядуючы” і “Сказ пра Жаваронка”; літаратурна – музычных кампазіцыях “Старонкі памяці”, “Памяти сожжённых деревень”, “Помните!”; тэатралізаванай пастаноўцы “Новогодние приключения Светлячка”, спектакле “Хохлік” па аднаіменай п’есе С.Кавалёва “Зімовая казка”.

Удзельнікі студыі з задавальненнем удзельнічаюць у лялечных спектаклях: “Целебная травка”, “Навагодні церамок”, “Посадіў дзед рэпку” па матывах народных казак, а таксама ў агітбрыгадах“Мы выбираем жизнь”, “Огонь — друг, огонь — враг”. Распрацоўваюць і мадэліруюць сцэнічныя касцюмы ў адпаведнасці з мастацкім вобразам твораў. Усе разам працуюць над стварэннем рэквізіту да пастановак, афармленнем дэкарацый.


Народны паэтычны тэатр “Волат”

кіраўнік — Лукіна Наталля Аляксандраўна

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці народнага паэтычнага тэатра “Волат”

філіяла “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Паэтычны тэатр “Волат” быў створаны ў 1982 годзе Мікалаем Валер’янавічам Прыемка, выпускніком Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1986 годзе атрымаў найменне “народны”. Творчасць калектыва накіравана на ўвасабленне лепшых паэтычных твораў нашай беларускай нацыянальнай культуры, рускай паэзіі, якія з’яўляюцца крыніцай мастацкай вобразнасці, глыбокай думкі, шчырасці пачуццяў, якія здольны глыбока запасці ў душу і сэрца ўдзельнікаў, а праз іх і гледача, дапамагае раскрыць хараство і багацце чалавечай душы.

Галоўнымі накірункамі ў рабоце тэатра з’яўляецца адраджэнне нашых беларускіх абрадаў на аснове традыцый нашай мясцовасці, развіццё здольнасцей і навыкаў у тэатральным майстэрстве, увасабленні лепшых чалавечых якасцей, захапленні акцёрскім майстэрствам і паэзіяй. Спалучэнне элементаў драматургіі, музыкі, песен і танцаў, паэзіі – з’яўляецца ключавым аспектам творчай дзейнасці калектыва.

Народны паэтычны тэатр “Волат” мае свае карані ў народным мастацтве, такім як фальклорныя спектаклі, абрады і святы. Сцэнарыі часта заснаваны на народных легендах, паданнях або гістарычных падзеях. Выбар тэмы можа быць звязаны з актуальнымі сацыяльнымі праблемамі або традыцыйнымі каштоўнасцямі.

Вялікую ролю надаецца падбору сюжэта і стылістыцы пастановак, якой аўдыторыі будзе прадстаўлены спектакль. У рэпертуары ёсць лялечныя пастаноўкі для дзяцей.

 Акцёры і рэжысёр дадаюць новыя элементы ў мізансцэны для поўнага разкрыцця тэмы, змяняюць персанажаў або перапісваюць дыялогі. Часта ў пастаноўках акцёры могуць імправізаваць, што з’яўляецца важным элементам для рэагавання на рэакцыі гледачоў і ствараць унікальныя спектакалі. Народныя песні і танцы часта суправаджаюць тэатральныя эпізоды, ствараючы атмасферу свята і радасці для гледача. Касцюмы звычайна адлюстроўваюць культурныя асаблівасці, эпоху і характар персанажаў. Яны могуць быць як сучаснымі, так і традыцыйнымі.

Важным этапам работы над роллю з’яўляюцца репетыцыі, дзе акцёры працуюць над вобразам персанажа, пластычнымі рухамі і ўзаемадзеяннем на сцэне. Яны вучацца адчуваць рытм і тэмп спектакля.

Дэкарацыі часта адлюстроўваюць народны стыль, зробленыя з простых матэрыялаў, якія падтрымліваюць агульную атмасферу спектакля.

Народны паэтычны тэатр адыгрывае важную ролю ў адукацыі моладзі, перадаючы веды пра культуру і традыцыі, ствараючы платформу для дыялогу паміж пакаленнямі.

Літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Р.Барадуліна “Пад зоркай матулі” была прадстаўляна некалькі разоў глядачам рознага ўзросту з мэтай пакінуць станоўчы погляд на адносіны з маці, роднай хатай. Літаратурна-музычная кампазіцыя па паэме Л.Геніюш “Куфар” выкарыстоўвалася ў шматлікіх мерапрыемствах і канцэртных праграмах, на яе аснове ажыццявілася фольклорна-тэатралізованая праграма “Падарожжа ў мінулае”, літературна-музычная пастаноўка “Мелодыі роднай мовы”. Літаратурна-музычную кампазіцыю “Песня сэрца” паводле твораў А.С.Пашкевіч (Цеткі), выкарыстоўваецца на мерапрыемствах дома культуры, брэндавым свяце паэзіі ў г.п Астрына, у тэатралізаванай экскурсіі ў музеі А. С. Пашкевіч (Цеткі) “Жыве яе ліра на нова”.

Літаратурна-музычная пастаноўка “Святочная неделька”,у якой былі выкарастаны вершы з Бібліі, і вершы знакамітых паэтаў аб Езусе Хрысце, аб яго нарадженні, была падрыхтавана да калядных святаў. Тэатралізавана-гульнёвая праграма “Гуканне вясны” з абрадавымі дзеямі, створаная на аснове традыцый нашай мясцовасці, кожную вясну радуе жыхароў пасёлка сваім вясёлым гуканнем, забавамі, гульнямі, карагодамі.

Урывак з фальклорнай абрадавай пастаноўкі “А у нас каравай падышоў” прынёс калектыву Дыплом за 1 места ў намінацыі “Лепшы падворак” на брэндавам святе фальклора “Паміж намі суседзямі”, у аг. Новы Двор стаў адкрыццём брэндавага мерапрыемстве “Навадворскі фэст”.

Тэатральная замалёука “Вясёлы падворак” атрымала дыплом 3 ступені на брэндавам мерапрыемстве “Чароўны свет музыкі” у аг. Васілішкі.

Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам раённых святаў, фестываляў: “Шчучынскі кірмаш”, “Фестываль кветак”, “Купалле”, “Матуліна хата – традыцыямі багата”. Кожны год вядзецца падрыхтоўка сюжэтна-тэатралізаваных праграм для сельска-гаспадарчага конкурсу-праэкту “Уладар сяла”. Падрыхтаваная кіраўніком народнага паэтычнага тэатра ў творчым плане і з пастаноўкай калектывам тэатра, сям’я Паддубных у 2024 годзе стала дыпламантам 3 ступені на раённам этапе конкурсу ў аг. Васілішкі; ў 2025 годзе сямь’я Аляксеявых атрымала 3 месца ў раённам спаборніцтве.

Традыцыйнае, штогадовае свята паэзіі «У госці да Алаізы” ужо стала культурным брэндам нашага пасёлка. Праграма свята рыхтуецца народным паэтычным тэатрам у цесным супрацоўніцтве з Астрынскай гарпасялковай бібліятэкай, Астрынскім сельскім выканаўчым камітэтам, Астрынскай сярэдняй школай ім. А.С. Пашкевіч (Цёткі). За тры гады тэатрам на свяце былі прадстаўлены літаратурныя кампазіцыі “Куфар”, “Алаіза сустракае гасцей”, “Куточак зямлі, што радзімай завецца”. Актрыса, якая нязменна выконвае ролю Цёткі, Таццяна Шчэмерава — удзельніца тэатра “Волат”.

Народным паэтычным тэатрам падрыхтаваны юбілейны вечар “Сквозь время и пространство”, прысвечаны 80-годзю Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці, с элементамі тэатралізаціі і фотавыстаўкай “Па старонках народных тэатраў”. 65 удзельнікаў тэатра рознага ўзросту сустрэліся разам першы раз за 80 год. Паэтычны тэатр “Волат” паказаў літаратурна-музычную кампазіцыю “Песня сэрца” па творчасці А.С. Пашкевіч.

Тэатр прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мітынгаў і іншых мерапрыемств, прысвечаных памятным і знамянальным датам Вялікай Айчыннай вайны. Для самых маленькіх глядачоў у рэпертуары народнага паэтычнага тэатра ёсць народныя гульні, інсценіроўкі, інтэрактыўны лялячны спектакль “Три поросёнка”. Юнага глядача калектыў радуе навагоднімі ранішнікамі і пастаноўкамі “ Навагоднія прыгоды”, “В поисках волшебного мешка”, “В гости к бабушке Яге”.

У 2025 годзе тэатрам падрыхтована праграма да справаздачнага мерапрыемства Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці“. Падрыхтавана тэатральная пастаноўка “Пакроўскі вясельнік” па матывах вуснай народнай творчасці.

 


Узорны тэатральны калектыў «Крок у неба»

Рэжысёр — Скорб Вераніка Валянцінаўна

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці ўзорнага тэатральнага калектыва «Крок у неба»

філіяла «Навадворскі Дом культуры»

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

З 1994 года пры Навадворскім цэнтральным Доме культуры працаваў дзіцячы драматычны гурток, пастаноўкамі якога з’яўляліся міні-п’есы, інсцэніроўкі па казках беларускіх і замежных аўтараў.

30 кастрычніка 1997 года тэатральнаму калектыву было прысвоена званне “узорны” за пастаноўку дзіцячага спектакля “Стражнік Гам” В.Вольскага, рэжысёрам якога з’яўлялася А.Атарык.

Асноўнай мэтай дзейнасці тэатральнага калектыву з’яўляецца выяўленне таленавітых дзяцей, стварэнне ўмоў для развіцця іх здольнасцей. На занятках выхаванцы і настаўнікі цесна супрацоўнічаюць. Вялікая ўвага надаецца развіццю і ўдасканальванню творчай здольнасці дзяцей сродкамі тэатральнага мастацтва. Выхаванцы займаюцца мастацкім чытаннем, акцёрскім майстэрствам, харэаграфіяй. Рэжысёр стварае  мовы, каб дзеці маглі вывучаць сцэнічнае мастацтва, развіваць творчую самастойнасць у стварэнні мастацкага вобраза, выкарыстоўваючы гульнёвыя, танцавальныя імправізацыі.

Адным з важных момантаў у рабоце з’яўляецца падбор рэпертуару. Улічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей, узровень іх падрыхтоўкі, індывідуальныя магчымасці. Рэпертуар складаецца з твораў беларускіх, рускіх і замежных аўтараў (М.Бартэнева, Е.Курляндскага, В.Вольскага і іншых), а таксама на матывы народных казак.

Удзельнікі калектыву прымаюць удзел у розных мерапрыемстваў: канцэрты, святы, абрады, прадстаўленні, гульнёвыя і забаўляльныя праграмы, якія праводзяцца ў аграгарадках, школах, аздараўленчых лагерах.

Так, на працягу некалькіх гадоў тэатральны калектыў з сваімі пастаноўкамі выступаў у многіх школах, дзіцячых садках раёна, у Астрынскай гарадской бальніцы з навагоднімі прадстаўленнямі, а таксама прымаў удзел у святах «Купалле», “Навадворскі Фэст”, “Свята вёскі” і іншых.

На працягу 2023-2025 гадоў тэатральны калектыў працаваў над міні-п’есамі і інсцэніроўкамі прысвечаным пэўным датам: Дзень перамогі, свята дзяцінства, Дзень ведаў, Дзень народнага адзінства, Дзень маці, Новы год і іншыя. Таксама працягваў працаваць над тэатралізаванымі прадстаўленнямі да народных святаў. Так, на працягу апошніх трох гадоў, жыхарам аграгарадка Новы Двор былі прадстаўлены абрады “Прыйшла Каляда – адчыняй варата!” і “Валачобнікі”, тэатралізаваныя прадстаўленні “Мы Маслёнку сустракалі”, “Як на Зельна”, інсцэніроўка “Пасхальны звон” і мініяцюра “Крок у неба”, якая стала візітнай карткай калектыву.

У 2024 годзе узорны тэатральны калектыў працаваў над спектаклем “Друзья познаются в беде” (паводле рускай народнай казкі “Калабок”), які падчас летніх канікул быў паказаны маленькім глядачам.

У 2025 годзе тэатральны калектыў прадставіў міні-спектакль “Дети войны. Голоса прошлого”, які прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне.

Узорны тэатральны калектыў “Крок у неба” штогод удзельнічае ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Так, у 2024-2025 годах калектыў атрымай дыпломы за ўдзел у раённам фестывалі дзіцячай творчасці “ДЕтство.ТВОрчество. РАдость” (г.Шчучын), у 2024 годзе узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені ў VII Міжнародным шматжанравым фестывалі “Белавежская зорка” (г.Брэст), у 2025 годзе – дыпломам        лаўрэата I ступені ў V Міжнародным конкурсе мастацтва “Start”.

За актыўны ўдзел у культурнам жыцці Шчучынскага раёна і творчыя дасягненні пісьмамі-падзякі і граматамі ўзнагароджаны ўдзельнікі і кіраўнік калектыву.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники