Коллективы

Народны ансамбль народнай песні «Медуніцы»

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага ансамблю народнай песні “Медуніцы”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

 

Ансамбль народнай песні “Медуніцы” быў створаны ў 1989 годзе на базе вакальнай групы Шчучынскага раённага Дома культуры. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца прадстаўнікі творчых прафесій. У 1995 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 9 п.5 за творчае развіцце нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць калектыву прысвоена ганаровае званне “народны”.

Удзельнікі калектыву народнага ансамблю з’яўляюцца прадстаўнікамі творчых прафесій, якія маюць спецыяльную адукацыю, што спрыяе чысціні гучання галасоў, выразнасці спеваў.

Аснову рэпертуару калектыву складаюць беларускія народныя песні. Таксама калектыў выконвае рускія народныя песні, песні, на якія робяцца апрацоўкі і аранжыроўкі для дзеючага складу ансамбля. Калектыў з задавальненнем выконвае песні, аўтарам якіх з’яўляецца кіраўнік ансамбля Генадзь Аляксеевіч Паноў. У сваёй канцэртнай дзейнасці калектыў выкарыстоўвае фанаграмы (мінус 1), а таксама баян, на якім грае Генадзь Аляксеевіч.

Із года ў год народны ансамбль народнай песні “Медуніцы”, праслаўляючы беларускую культуры, праводзіць “Вясельны абрад”, які карыстаецца вялікі спросам у насельніцтва Шчучынскага раёна. Таксама без удзелу ансамбля не праходзяць сустрэчы міжнародных, дзяржаўных дэлегацый і гасцей, якія наведваюць наш край.

Народны ансамбль народнай песні “Медуніцы” папулярызуе беларускую народную песню, з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх масавых мерапрыемстваў раённага ўзроўню, такіх як: “Шчучынскі кірмаш”, “Масленіца”, “Купалле”, “Слет передовиков производства и лучших по профессии в социально-культурной сфере”, “День Единения народов Беларуси и России”, “День Независимости”, “День Победы”, “День Государственной символики”, “День работников сельского хозяйства и переробатывающей промышленности аграрно-промышленного комплекса”, а таксама прымае актыўны ўдзел у раённых мітынгах, прысвечаных дзяржаўным святам. Ансамбль не абходзіць стараной і мерапрыемствы, прысвечанныя адкрыццю прамысловых аб’ектаў і дзяржаўных устаноў.

         За 2014 – 2016 гады народны ансамбль народнай песні “Медуніцы” з поспехам прадставілі беларускую песенную культуру на рэгіянальным свяце “Свіслацкі кірмаш” (16 жніўня 2014 года, г.Свіслач), на ХІ рэспубліканскім фестывалю нацыянальных культур (3,5 чэрвеня 2016 года, г.Гродна), у Міжнародным свяце грыбоў (24 верасня 2016 года, г.Варена, Літоўская Рэспубліка).

У 2015 годе калектыў адзначыў свой 25-ці гадовы юбілей, на якім кіраўніку ансамблю быў падораны сертыфікат ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама на набыццё ноўтбука для народнага ансамбля народнай песні “Медуніцы”.

За 26-годдзе калектыў сваёй творчай дзейнасцю заваяваў любоў жыхароў не толькі г.Шчучына і Шчучынскага раёна, але і далека за межамі краіны.

Пастановай калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 20.12.2016 года № 23 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народы аматарскі калектыў”

Кіраўнік: Паноў Генадзь Аляксеевіч

Звяртацца па тэл.:

ДУК «Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», дырэктар – Жвірбля Святлана Паўлаўна 8 015-14 (2 92 40).

Народны хор польскай песни «Промень»

promen-600-x-387

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага хору польскай песні “Промень”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Хор польскай песні “Промень” быў створаны ў 1989 годзе на базе Шчучынскага раённага Дома культуры. Заснавальнікам і першым кіраўніком хору стаў Эдвард Вацлававіч Гайдукевіч. Зараз хормайстрам і акампаніятарам хору з’яўляецца Міцай Аляксей Аляксеявіч. У 2008 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры № 9 хору польскай песні было прысвоена ганаровае званне “народны”.

Колькасць удзельнікаў калектыву – 16 чалавек. Калектыў хору пастаянна абнаўляецца, прыходзяць новыя ўдзельнікі, якія ўносяць свой асабісты каларыт і новыя творчыя веянні. Аснову рэпертуару складаюць польскія народныя песні і аўтарскія песні польскіх кампазітараў. З цягам часу дзякуючы ўзрастаючаму выканальніцкаму майстэрству харыстаў стварылася магчымасць уключаць у рэпертуар больш складаныя творы. Гэта і пераклады для харавога выканання інструментальных твораў кампазітараў-класікаў, творы рэлігійнага зместу. Улічваючы славянскае паходжанне польскага, беларускага, украінскага і рускага народаў калектыў пачаў уключаць у свой рэпертуар народныя і аўтарскія песні вышэйназваных краін. Многія апрацоўкі песень робяцца хормайстрам калектыву, некаторыя тэксты песень пераводзяцца на польскую мову ўдзельнікам хору Варакса Феліксам Іосіфавічам.

Рэпетыцыі хору ладзяцца як па індывідуальнай, так і групавой, і поўнаснай аснове, зыходзячы з паўсядзённых патрэб.

За 2014 – 2016 гады народны хор польской песні “Промень” с поспехам прадставілі польскую песенную культуры на ХХІ фестывалі “Артыстычныя сустрэчы “Гродна — Беласток”” (25 кастрычніка 2014 г., г.Гродна), Х адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2014” (14 мая 2014 г., г.Слонім), ХІ абласны тур рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (21 лістапада 2015 г., г.Ліда), V абласным фестывалі народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам” (29 лістапада 2015 г., аг.Абухава), ХІ адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2015” (23 мая 2015 г., г.Слонім), ХІІ адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2016” (21 мая 2016 г., г.Слонім), ХХІІІ фестывалі “Артыстычныя сустрэчы “Гродна — Беласток”” (29 кастрычніка 2016 г., г.Гродна).

Хор польскай песні на Х адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2014” у г.Слоніме стаў дыпламантам ІІ ступені, на ХІ адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2015” у г.Слоніме стаў дыпламантам ІІ ступені і на ХІІ адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2016” у г.Слоніме, таксама стаў дыпламантам ІІ ступені.

Акрамя вышэйназваных фестываляў хор прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзяцца мясцовымі органамі культуры і ўлады, выязжае з канцэртамі ў аграгарадкі і аддаленыя вёскі.

Акампаніментам народнага хору польскай песні выступае баян, многія кампазіцыя апрацаваны і зроблена фанаграма.

У 2014 годзе хор адзначыў сваё 25-ці годдзе. Усе ўдзельнікі хору – гэта ўлюблёныя ў сваю справу людзі і за гэта яны заслугоўваюць вялікай павагі і безмернай падзякі.

Пастановай калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 20.12.2016 года № 23 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народы аматарскі калектыў”

Кіраўнік: Мицай Аляксей Аляксеевіч.


Обращаться по тел:
ГУК “Щучинский районный центр культуры и народного творчества”, директор – Жвирбля Светлана Павловна 8 015-14 (2 92 40).

 

Народны ансамбль духоўных спеваў «Преображение»

preo-600-x-400

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага ансамбля духоўных спеваў “Преображение”

дзяржаўнай установы культуры

”Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“

Народны ансамбль духоўных спеваў “Преображение” – пастаянна дзеючы калектыў створаны ў 1997 годзе. У 2000 годзе яму прысвоена найменне «народны».

Ансамбль, які стварылаАленаРуткевіч, існуе ўжо дзевятнаццаць гадоў. Уяго складзе – прафесіяналы і аматары, для якіх музыка стала неад’емнай часткай жыцця, а вераў Бога напоўніла творчасць найвышэйшым сэнсам.

Калектыў«Преображение» стаў сапраўдным захавальнікам каштоўнасцяў духоўнай і народнай музыкі,тварэнняў сучасных кампазітараў, шэдэўраў сусветнай класікі. Вельмі шырокі і разнастайны яго рэпертуар.У рэпертуары ансамбля – духоўная і класічная музыка, песнапенні з царкоўных богаслужэнняў, народныя творы. Ансамбль заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку яго, і так разнастайная праграма, увесь час абнаўляецца.

Любімымі творамі для ансамбля сталі: «Услыши, Господи» Віктар Сахарук, «Малітваза Беларусь» Аліна Безансон, «Як памерла матулька»,«Калядная прыдняпроўская» св. Аляксандр Шашкоў,

“Авэ Марыя” Ігар Лучанок.

З мэтай дасканалення выканальніцкай культуры, хор рэгулярна бярэ ўдзел у гарадскіх, занальных, абласных, міжнародных конкурсах і фэстах:

Калектыў неаднаразовы ўдзельнік Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў “Каложскі Благавест” г. Гродна, дзе калектыў быў адзначаны дыпламамі 2 і 3 ступені ў намінацыі свецкія калектывы (аматарская катэгорыя).

У 2015 годзе ансамбль “Преображение” ўзяў удзел у Міжнародным фэсце духоўнай музыкі «Магутныя Божа» і стаў лаўрэатам 3-й ступені.

6 верасня 2015 года калектыў прымаў актыўны ўдзел у Рэспубліканскім свяце “Дзень беларускай пісьменнасці” г. Шчучын.

16-23 красавіка 2016 г. прымаў ўдзел ў14-йдухоўна-асветніцкай выставе «ВЕРБНЫ КІРМАШ»

г. Мінск, з праграмай «У светлую гадзіну з душою да Вас». Кіраўніцтва ТАА «Экспо-сэрвіс» выявіўляе велізарную падзяку калектыву народнага ансамбля духоўнага спеву «Преображение» за ўдзел у выставе.

Рэпетыцыі, выступы, падарожжы зблізілі, параднілі ўсіх удзельнікаў ансамбля. Калектыў стаў падобны на вялікую сям’ю, адзін жывы арганізм,што дазваляе ставіць перад сабой вялікія заданні,і ісці па шляху іх дасягнення.

Пастановай калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 20.12.2016 года № 23 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народы аматарскі калектыў”

 


Кіраўнік: Алена Анатольеўна Руткевіч.

ГУК “Щучинский районный центр культуры и народного творчества”, директор – Жвирбля Светлана Павловна 8 015-14 (2 92 40).

 

 

Народны ансамбль беларускай песні “Сябрына”

Кіраўнік калектыву – Поварго Дзмітрый Аляксандравіч

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага ансамблю народнай песні “Сябрына”

аддзела культуры і дасуга “Жалудоцкі Дом культуры”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

 

            Ансамбль народнай песні “Сябрына” быў створаны ў 1993 годзе на базе Жалудокскага горпасялковага Дома культуры. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца прадстаўнікі творчых прафесій. У 2002годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 3 п. 6 за высокае выкальніцкае майстэрства, творчае развіцце нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць калектыву прысвоена ганаровае званне “народны”.

Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца творчыя работнікі Дома культуры і настаўнікі сярэдняй школы. Удзельнікамі ансамбля з’яўляюцца таксама настаўнік і будаўнік. Усіх выканаўцаў аб’ядноўвае любоў да песні, цёплыя сяброўскія адносіны і магчымасць рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

Творчая дзейнасць «Сябрыны» заўсёды крочыць у ногу з сучаснасцю. Для гэтага яе рэпертуар папаўняецца новымі творамі ў сучасных апрацоўках.Рэпертуар ансамбля складаюць беларускія народныя песні, песні беларускіх аўтараў: М.Сіроты, М.Захлеўнага, У.Насуты, В.Жуковіча, а таксама рускія народныя песні. Кіраўнік калектыву індывідуальна падыходзіць да работы з удзельнікамі, займаецца падборам рэпертуару зыходзячы з індывідуальных асаблівасцей кожнага з іх.Тэматыка твораў разнастайная: лірычныя і абрадавыя, сямейна — бытавыя і жартоўныя песні.

Народны ансамбль народнай песні «Сябрына» прымае актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах, такіх як: «Пакроўскі кірмаш», «Праводзіны зімы», «Купалле», «Дзень Незалежнасці», «Фестываль кветак», «Зажынкі», «Дажынкі».

Народны ансамбль народнай песні “Сябрына” наведвае з канцэртамі іншыя раёны Гродзенскай вобласці — Зэльвенскі, Мастоўскі, Карэліцкі, Іўеўскі, Навагрудскі, Дзятлаўскі, Воранаўскі, Лідскі, Свіслацкі, дзе за гэты час сваёй творчай дзейнасцю змог заваяваць любоў жыхароў. Актыўна займаецца канцэртнай дзейнасцю па абслугоўванню сельскага насельніцтва Шчучынскага раёна. Ансамбль праводзіць абрады: «Валачобныя вандраванні», «Ідзе Каляда, калядуючы» і абрад «Сустрэчы маладых». Выступае перад пацыентамі сацыяльных палат Жалудоцкай гарпасялковай бальніцы. Народны ансамбль народнай песні «Сябрына» радуе сваёй творчасцю замежных гасцей у аграсядзібе «Марчукова хата».

За 2014 – 2016 гады ансамбль прымаў удзел у абласным фестывалі «Дажынкі – 2014» г. Слонім,у рэспубліканскім свяце — сельскагаспадарчы кірмаш выхаднога дня г. Мінск, 2015 г., у абласным фестывалі — кірмаш сельскай прамысловасці «Дажынкі – 2015г.» г. Дзятлава, у ХІ Рэспубліканскі фестывалі нацыянальных культур г.Гродна 2016г.

Пастановай калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 20.12.2016 года № 23 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народы аматарскі калектыў”


Обращаться по тел:

Аддзел культуры і вольнага часу «Жалудоцкі Дом культуры» загадчык– Горкалова Ірына Казіміраўна

 vaselki-600-x-450

«Васільковая раніца»

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасц іансамбля песні “Васільковая раніца”

аддзела культуры і вольнага часу“Васілішкаўскі цэнтр культуры”

дзяржаўнай установы культуры “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, Гродзенскай вобласці

 

Ансамбль песні “Васільковая раніца” заснаваны ў 1996 годзе на базе Гурнофельскага сельскага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік ансамбля — Лысеня Алена Вацлаваўна. У колькасным складзе калектыву налічваецца 12 удзельнікаў. З 2012 года ансамбль дзейнічае на базе Васілішкаўскага цэнтра культуры.

З моманту стварэнняансамбль працуе ў накірунку беларускага народнага музычнага мастацтва. У склад калектыву ўваходзіць акампаніруючая група: кантрабас, два баяна, тамбурын, барабан і кларнэт.Мелодыка песень, якая перадаецца інструментамі, больш яскрава і мелагучна надае ансамблю самабытнае гучанне і адлюстроўвае творчы рэпертуар. Калектыў займаецца сольнымі спевамі, творчая дзейнасць прасякнута вялікім жаданнем дарыць людзям прыгажосць і радасць зносін з беларускай музычнай культурай.

Удзельнікі калектыву імкнуцца быць дастойнымі нашчадкамі музычнай спадчыны сваёй краіны, таму папулярызуюць беларускую песню, абрады і звычаі сваёй Радзімы, а таксама дэманструюць сваё мастацтва шырокаму колу гледачоў.

У рэпертуары калектыву – беларускія народныя песні, песні сучасных беларускіх кампазітараў, сучасных выканаўцаў беларускай песні, аўтарскія апрацоўкі кампазіцый. Рэпертуар калектыву праходзіць дасканалы адбор адпаведна ўзроўню падрыхтоўкі, ўзросту выканаўцаў, мастацкай вартасці. Канцэртныя праграмы ансамбля змяшчаюць у сабе яскравыя вакальныя кампазіцыі, створаныя на матэрыяле беларускай народнай музычнай творчасці. У рэпертуары ансамбля творы такіх кампазітараў, як:                        Л.Захлеўны, І.Лучанок, У.Асадчы і многія іншыя.

У творчай біяграфі ікалектыву шмат яркіх старонак. Ансамбль “Васільковая раніца” выступае на раённыхіабласныхфестывалях і конкурсах. З’яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г. Гродна, праекта “Поющие города” (г. Мінск), Дня беларускага пісьменства(г.Шчучын).

Ансамбль песні “Васільковая раніца” паспяхова выступае з канцэртамі і сольнымі нумарамі ў навучальных установах, на прадпрыемствах, у санаторыях, у месцах адпачынку жыхароў і гасцей горада Шчучына. Удзельнікі ансамбля самааддана і прафесійна працуюць для кожнай узроставай катэгорыі насельніцтва і дораць сваім слухачам добры настрой і прыгажосць беларускай песні. Кожнае выступленне “Васільковай раніцы” з’яўляецца яркім і самабытным святам.

Ансамбль песні праводзіць больш за 40 канцэртаў у год. Калектыў традыцыйна стварае святочныя канцэртныя праграмы, прысвечаныя Дню Перамогі, дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, чырвоным датам каляндара. Штогод удзельнікі ансамбля прымаюць удзел у каляндарна-абрадавых святах “Каляды”, “Вялікдзень”, “Купалле”.

Важным накірункам у творчасці калектыву з’яўляецца дабрачынная дзейнасць. Ансамбль “Васільковая раніца” неаднаразова прымаў удзел у дабрачынных канцэртах для выхаванцаў дзіцячых дамоў-інтэрнатаў: ДУА “Шчучынскі раённы сацыяльна — педагагічны цэнтр”, ДУСА “Васілішкаўскі дом -інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”.

Творчыядасягненнікалектыўпрадстаўляе на справаздачныхканцэртах. Выступленні ансамбля “Васільковая раніца” заўждымаетэматычнынакірунак і прымеркавана знакамітымпадзеям у жыццікраіны. У творчых планах ансамбля – вывучэннемузычнайспадчынысваёйкраіны,актыўнаяканцэртнаядзейнасць, пашырэннерэпертуару, удзел у абласных фестывалях і конкурсах. Удзельнікаў ансамбля песні “Васільковая раніца” аб’ядноўвае працавітасць, любоў да беларускага народнага музычнага мастацтва і імкненне дарыць радасць зносін з роднай культурай шырокаму колу слухачоў.

Аддзел культуры і вольнага часу Василишковский ЦК , загадчыца – Алена Вацлаваўна Лысеня 8 015-14 (4 71 25).

 

 

Народны аматарскі калектыў «Вяргіня»

ІНФАРМАЦЫЯ
аб дзейнасці і творчых дасягненнях народнага
фальклорнага гурта ”Вяргіня“
Ракавіцкага Дома культуры
дзяржаўнай установы культуры
”Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“

     Фальклорны гурт ”Вяргіня“ Ракавіцкага Дома культуры – пастаянна дзеючы калектыў аматарскай творчасці, заснаваны ў 1953 годзе. Удзельнікамі гурта з’яўляюцца 14дарослых жанчынвескіБабічы і аграгарадка Ракавічы, аб’яднаных любоўю да спеваў, якую яны перанялі ад сваіх бацькоў. У 2008 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 33 за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень калектыву прысвоена ганаровае званне ”народны“.

У мастацкім побыце гурта знаходзяцца 25песень з адлюстраваннем рэгіянальных асаблівасцей. Напевы песень разнастайныя, як па стылю, так і ў структурных адносінах. Рух меладычнай лініі самы разнастайны. Змест песень характарызуецца найперш працоўнай земляробчай тэматыкай, пераплеценай з тэматыкай побыту, з вобразамі навакольнай прыроды. Вобразнылад песень вызначаецца маляўнічасцю. Немалаважную ролю адыгрываюць і манера выканання, якая склалася за гады творчай дзейнасці гурта.

Фальклорны гурт таксама з’яўляецца носьбітам традыцыйных беларускіх танцаў, такіх як: “Лысы”, “Нарэчанька”, “Падыспань”, “Полька-бабачка”. Неабходна сказаць, што пластычныя элементы і ўзоры народнай харэаграфіі захаваны ў генетычнай памяці ўдзельнікаў.

За гады існавання калектыву, падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, ад удзельнікаў былі сабраны лепшыя ўзоры традыцыйнай культуры, якія і сення выкарыстоўваюцца ў працы раёна.

За 2014-2016 гады народны фальклорны гурт ”Вяргіня“ з поспехам прадставілі ўнікальны песенны фальклор сваёй мясцовасці на XI Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур (4, 5 червеня 2016 года, г. Гродна), у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору ”Панямоння жыватворныя крыніцы“ (23 мая 2015 года, г.п.Зельва), у рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры ”Скарбы Гродзеншчыны“ (26 верасня 2015 года, г. Астравец).

Фальклорны гурт на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору ”Панямоння жыватворныя крыніцы“ у г.п. Зельве стаў лаурэатам ІІ ступені ў намінацыі “Аутэнтычны фальклорны гурт”. На рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры ”Скарбы Гродзеншчыны“, гурт атрымаў ІІ месца як “лепшы фальклорны калектыў”.

Народны фальклорны гурт“Вяргіня” з’яўляецца ганаровым госцем на ўсіх раённых фальклорных святах, такіх як: “Матуліна хата песнямі багата”, “Паміж намі, суседзямі” і іншыя.

За 63 гада існавання фальклорны гурт ”Вяргіня“ стаў неад’емнай часткай Шчучынскага раёна ў развіцці і захаванні традыцыйнай культуры Беларусі. Гурт з’яўляецца яскравым захавальнікам мясцовых традыцый, аутэнтычнага мастацтва не толькі песеннага, але і танцавальнага.

Кіраўнік Байгот Яніна Іванаўна

Узорны фальклорны калектыў ”Скарбоначка“ 

ІНФАРМАЦЫЯ
аб дзейнасці і творчых дасягненнях узорнага
фальклорнага калектыву ”Скарбоначка“
Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору
дзяржаўнай установы культуры
”Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“

     Фальклорны калектыў ”Скарбоначка“ Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору – пастаянна дзеючы калектыў аматарскай творчасці, заснаваны ў 1996 годзе. Удзельнікамі калектыва з’яўляюцца 12 юнакоў і дзяўчат аграгарадка Дэмбрава, аб’яднаных любоўю да танцаў і спеваў, якую яны перанялі ад сваіх бацькоў. У 2008 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 82 за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень калектыву прысвоена ганаровае званне ”ўзорны“.

Удзельнікі ”Скарбоначкі“ на працягу 20 гадоў праводзяць унікальную актыўную даследчую дзейнасць па вывучэнню і захаванню побытавай танцавальнай культуры беларусаў і, у прыватнасці, сваёй мясцовасці. Юныя этнографы правялі даследванні сярод насельніцтва 20 вёсак Шчучыншчыны, толькі за 2014-2016 гады занатавалі больш, чым за 30 новых твораў (у тым ліку 15 песен і абрадаў).

У мастацкім побыце моладзі знаходзяцца 17 побытавых, абрадавых танцаў з адлюстраваннем рэгіянальных асаблівасцей, такіх як, ”Полька-бабачка“, ”Падыспань“, ”Нарэчанька“, ”Лявоніха“ і іншыя, а ўзор танцаў ”Лысы“, ”Кракавяк“ у выкананні ”Скарбоначкі“ з’яўляецца аўтэнтычным і адрозніваецца ад іншых мясцовасцей Гродзеншчыны і рэспублікі. Можна нават сказаць, што пластычныя элементы і ўзоры народнай харэаграфіі захаваны ў генетычнай памяці ўдзельнікаў.

Візітнай карткай калектыву з’яўляецца побытавы танец ”Дэмбраўская кадрыля“, матэрыялы на які зараз знаходзяцца ў распрацоўцы на прысваенне статусу нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Кампазіцыя і лексіка танца ў 2015 годзе атрымала экспертнае заключэнне. Дзякуючы ”Скарбоначцы“ сёння навучацца кадрылі маюць магчымасць студэнты кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў , а таксама ўдзельнікі розных фальклорных суполак.

За 2014-2016 гады калектыў ”Скарбоначка“ з поспехам прадставілі ўнікальны танцавальны побыт сваёй мясцовасці на XI Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур (4, 5 червеня 2016 года, г. Гродна), прынялі ўдзел у адборачным туры фестывалю Саюзнай дзяржавы ”Творчество юных“ (26 мая 2016 года, г. Мінск), у абласным свяце працаўнікоў вёскі ”Дажынкі — 2015“ (13 лістапада 2015 года, г. Дзятлава), у абласным мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю Года культуры (19 лютага 2016 года, г. Гродна), у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору ”Панямоння жыватворныя крыніцы“ (3 кастрычніка 2015 года, г. Масты), у рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры ”Скарбы Гродзеншчыны“ (26 верасня 2015 года, г. Астравец).

Станоўчы водгук ”Скарбоначка“ атрымала ад намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Бузоўскага І.І. пад час выступлення калектыву на адной з пляцовак XXII рэспубліканскага свята ”Дзень беларускага пісьменства“ (6 верасня 2015 года, г. Шчучын).

Калектыў стаў пераможцам (дыпломы 1-ай ступені) адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячых аматарскіх танцавальных калектываў сельскіх устаноў культуры ”Крышталікі запрашаюць“ (23 красавіка 2016 года, г.п. Бярозаўка); адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці ”Хрустальный башмачок“ (18 красавіка 2015 года, г. Ліда), узнагароджаны дыпломам 2 – ой ступені адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу дзіцячых аматарскіх танцавальных калектываў сельскіх устаноў культуры ”Крышталікі запрашаюць“ (26 красавіка 2014 года, г.п. Бярозаўка).

Моладзь, выконваючы ”Дэмбраўскую кадрылю“, пакарыла сваёй творчай індывідуальнасцю і талентам гледачоў на VII Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва ”Берагіня“ (21 — 24 чэрвеня 2012 года, г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці), на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ”Лепшыя творчыя калектывы Гродзеншчыны“ (14 мая 2016 года, г. Ліда).

Калектыў з’яўляецца ганаровым госцем на ўсіх раённых фальклорных святах.

Зацікаўленаць моладзі творчым пошукам з’яўляецца галоўным рухавіком існавання і развіцця калектыву ”Скарбоначка“. Самабытнасць і непаўторнасць абліччу надае кожны яго ўдзельнік, уносячы сваю фарбу, сваё разуменне твору. За апошні год калектыў павялічыўся амаль ў два разы, такім чынам, выконвае стратэгічна значную задачу па амаладжэнні носьбітаў аўтэнтычнага фальклору, павелічэнні іх колькасці.

За 20 гадоў існавання фальклорны калектыў ”Скарбоначка“ стаў яскравым захавальнікам мясцовых традыцый, а вывучаць, захоўваць і падтрымліваць народнае мастацтва, як неад’емную частку сапраўднага мастацтва, ”компас“ чалавечнасці і прыгажосці, з пашанай ставіцца да людзей, працягваючых гэту справу, пераймаць іх вопыт, каб ніша чарадзейнага мастацтва ніколі не абарвалася, наогул лічыць сваім абавязкам. Дэвіз калектыва: ”Традыцыйная культура – гэта стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства“.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники