У цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы 19 ст. з бутавага каменю і цэглы.
Асноўны квадратны ў плане аб’ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам з галоўкай. Да асноўнага аб’ёму прыбудаваны прамавугольная апсіда і васьмерыковы бабінец з двух’яруснай шатровай вежай-званіцай. Вежа і дэкаратыўныя дэталі (руставыя пілястры, аркатурныя паясы, фігурныя ліштвы праёмаў) атынкаваны.
Царква – помнік эклектычнай архітэктуры з перавагай элементаў псеўдарускага стылю.