Фрагменты комплекса былой сядзібы: парк, гаспадарчыя пабудовы, флігель, агароджа аг.Вялікае Мажэйкава

Пачаў фарміравацца ў 1790г., парк закладзены ў 1797г., уладаром быў А.Т.Хаткевіч. У пачатку ХХ ст. рэстаўраваўся паводле праекта Т.Раствароўскага. Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры. Уключае: парк, гаспадарчыя пабудовы, флігель, агароджу.

%d0%bc%d0%be%d0%b6%d0%b5%d0%b9%d0%ba%d0%be%d0%b2%d0%be-7-600-x-337

 Парк мае сіметрычную рэгулярную планіроўку. Складаецца з параднаага партэра і сістэмы баскетаў, вылучаных сеткай грабавых, ліпавых і кляновых алей у выглядзе зялёных калідораў з кронавым скляпеннем вышынёй да 4-х метраў. З насаджэнняў захаваліся таполя белая, іва белая, ясень, граб, лістоўніца еўрапейская, белая акацыя, ліпа амерыканская і інш.

У паўночнай частцы сядзібы размешчаны лямус, пабудаваны ў стылі народнага дойлідства Уяўляе двухпавярховы квадратны ў плане будынак пад шатровым дахам, першы паверх мураваны, другі – драўляны. З двух бакоў на ўзроўні другога паверха будынак апяразвае галярэя.

Флігель – прамавугольны ў плане будынак пад паўвальмавым дахам. Франтальны фасад вылучаецца двума чатырохкалоннымі порцікамі. Гаспадарчыя пабудовы: сабакарня, склад, земляны склеп. Маюць простую геаметрычную форму, адметнымі архітэктурнымі асаблівасцямі не вылучаюцца. Былая хата прыслугі прадстаўляе сабой мураваны, прамавугольны ў плане будынак, аднапавярховы. Захаваўся добра, зараз выкарыстоўваецца як жыллё.

Мураваная агароджа захавалася фрагмэнтамі. Захаваліся рэшткі слупоў брамы.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники