Комплекс былога палаца: палац, флігель, кузня, гаспадарчыя пабудовы, рэшткі былога парку г.п.Жалудок

Сфарміраваны ў пачатку 20 ст. пры князі Л.Р.Святаполк-Чацвяртынскім, якому належаў да 1939 г.

Палац пабудаваны ў 1908 г. паводле праекта архітэктара У. Марконі. Двухпавярховы будынак накрыты ламаным дахам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны бакавыя круглаватыя рызаліты, фігурныя ліштвы і люкарны, картушы і гірлянды. У інтэр’еры будынка ў цэнтральнай частцы размешчана зала, вестыбюль з параднай лесвіцай.zheludok-600-x-361

Флігель – аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага партала.   

Кузня захавалася добра. Яна уяўляе сабой аднапавярховае ў плане збудаванне з чырвонай цэглы. Маляўнічасць будынку надае зубчасты арнамент, які атачае дах, і арачная галерэя.

Палацава-паркавы ансамбль – характэрны помнік архітэктуры эклектыкі, у якім спалучаюцца рознастылёвыя пабудовы – неабарочны палац, флігель, які імітуе партатыўны сярэднявечны замак, рамантычныя мураваныя млын і кузня. Усе будынкі аб’яднаны рэгулярным «французскім» паркам са шматгадовымі алеямі. Прамая ўязная алея злучала княжаскую рэзідэнцыю з цэнтральнай плошчай паселішча, на якой стаялі гандлёвыя рады.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники