Комплекс былога палаца князёў Друцкіх-Любецкіх, г.Шчучын

Палац знаходзіцца ў паўночнай частцы горада, на месцы былога панскага маёнтка, тэрыторыя якога пасля вайны была аддадзена пад ваенны гарадок і даволі шчыльна забудавана.

Спраектаваны ў 1892-1895 гг. віленскім архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім і быў мала звязаны з папярэднім палацава-паркавым комплексам ХVIII ст. Уяўляе сабой дваранскую рэзідэнцыю князя Друцкага-Любецкага, мураваную, двухпавярховую, у стылі пецярбургскага неакласіцызму канца XIX ст., з асобнымі элементамі эклектызму.85d9c3e583d5d409729a20b15a225239-600-x-430

3 агульнага аб’ёму лёгка вычляняюцца з боку галоўнага фасада тры ўзаемазвязаныя аб’ёмы. Сярэдні (цэнтральны) аб’ём, адсунуты злёгку ўнутр, быў ніжэйшы за бакавыя і ўтвараў на галоўным фасадзе порцік з дзвюма калоннамі іанічнага ордэра, фланкіруючымі галоўную вось фасада. Магутны карніз упрыгожвала моцна прафіляваная ляпніна.

Унутраная планіроўка рэзідэнцыі мела нерэгулярны характар. Жылыя памяшканні ў асноўным групаваліся ўздоўж галоўнага фасада і двух бакавых, а з паркавага фасада размяшчаліся парадныя памяшканні.

Былы інтэр’ер, мэбля, вялікая частка маёмасці былі вывезены ў кастрычніку 1939 г. Засталося аздабленне парталаў, паталка на першым паверсе, дзверы – усё выканана ў тэхніцы разбярства па дрэве.

Будаўніцтва ваеннага гарадка пасля Другой сусвстнай вайны на тэрыторыі маёнтка і палацава-паркавага комплексу, а перш за ўсё прыбудова да палаца значна змянілі архітэктурна-планіровачны ансамбль і непасрэдна сам палац.

Палац рэканструяваны да Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Шчучыне ў верасні 2015 года.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники