Касцёл Іаана Хрысціцеля, 7 алтароў касцёла, аг.Васілішкі

Пабудаваны ў 1769 г. пры кляштары базыльян. У 1832 г. быў пераабсталяваны пад праваслаўную царкву. Настаяцель Васілішкаўскага прыхода Сырвінд быў арэштаваны за ўдзел у паўстанні 1863 г. З 1919 г. касцёл дзейнічаў, пазней – закрыты. У сярэдзіне ХХ ст. нязначна пацярпеў ад пажару. У 1980 гады перададзены вернікам.

Трохнефная базіліка з паўкруглай абсідай, двума вежамі і сакрысціей з паўднёвага боку. Пластычнасць архітэктуры ствараецца наяўнасцю ўвагнутасці і кругліне граняў веж, пілястрамі з валютамі ў падставе, плаўна выцягнутымі перакрыццямі і карнізамі. Будынак касцёла накрыты двускатным дахам, закругленым над абсідай. У якасці будаўнічага матэрыялу выкарыстана цагліна.99260641-600-x-398

Мастацкае вырашэнне інтэр’еру заснавана на кантрасце яго плоскасцевай архітэктуры і каларыстычна насычаных алтароў. Сем алтароў касцёла выкананы ў стылістыцы ракако. Каменныя алтары апрацаваны пад ружовы і блакітны мармур, упрыгожаныя пазалочанай лепкай у выглядзе валют, ракайлей і дэкаратыўных ваз.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники