Касцёл Святых Пятра i Паўла, в.Старыя Васілішкі

У 1489г. па загадзе Вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Казіміра Ягелончыка ў Васілішках быў пабудаваны драўляны касцёл Божага Цела, але згарэў. Адноўлены ў 1540г. на сродкі каралевы Боны Сфорца, але гэты касцёл таксама пацярпеў ад пажару. У перыяд 1897-1903 гг. паводле праекта К.Вайцяхоўскага з чырвонай цэглы быў пабудаваны касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. У будоўлі касцёла прымалі ўдзел амаль усе жыхары вёскі. А драўляны касцёл быў разабраны.

kostel6764_d277-405-x-600

Фундавалі будову касцёл шмат людзей, нават і яўрэйскага паходжання. Аб тым, што яўрэі прымалі ўдзел у будаўніцтве касцёла сведчаць выявы шасціканечнай зоркі на кожнай з грані вежаў і імёны фундатараў, якія выгравіраваны на плітах падмурка касцёла.

Помнік архітэктуры эклектыкі вырашаны паводле 3-нефавай 2-вежавай базілікі. Ахітэктурная кампазіцыя храма падпарадкавана вертыкальнай накіраванасці: 3 нізкія граненыя абсіды пераходзяць у працяглы аб’ем нефа, накрытага высокім 2-х схільным чырвоным чарапічным дахам, 3-ярусныя вежы маюць граненыя шпілі, ступенчатыя контрфорсы. Галоўны фасад вылучаюць вімпергі, стральчатыя, запоўненыя арнаментальнымі, мудрагелістымі пераплётамі праёмамі, і акно-ружа ў цэнтры. Тры ўваходныя стральчатыя парталы ўпрыгожаны скульптурна-барэльефнымі керамічнымі пано.

Унутраная прастора расчленена магутнымі слупамі на тры нефы і накрыта высокімі стральчатымі скляпеннямі. На 8 міжнефавых слупах устаноўлены скульптуры апосталаў. На бакавых барэльефных карцінах-пано і аконных вітражах адлюстраваны Крыжовы шлях Хрыста. Галоўны, 2 кулісныя і 2 бакавыя алтары, амбон, лавы для вернікаў выкананы ў вытанчаных формах готыкі. Мастацкую выразнасць маюць вітражы касцёла выкананыя ў рэнесанснай манеры і адлюстроўваюць сюжэты з жыцця Хрыста, а таксама апосталаў Пятра і Паўла. Адмысловую ўвагу прыцягваюць бакавыя нішы, упрыгожаныя рэльефнай ляпнінай, якая імітуе малюнак горнай пячоры. Адметная асаблівасць касцёла – шматлікія фрэскі на столі і сценах касцёла, якія адлюстроўваюць біблейскія сюжэты, моманты з жыцця Святога Антонія, некаторых з фундатараў касцёла.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники