Касцёл Святой Тэрэзы, г.Шчучын

На вул. Савецкай. У 1822 г. Ксаверый Друцкі-Любецкі пачаў будаўніцтва мураванага касцёла, на які Сцыпіа Дэль Кампа ахвяравала 60 тыс. злотых (або 9000 руб. серабром). Манахі-піяры са свайго фундуша дадалі на будаўніцтва касцёла яшчэ 7500 руб. серабром. У 1837 г. губернскім праўленнем зроблены падлікі: на будаўніцтва касцёла, якое было завершана ў 1829 г., патрачана 21 627 руб. 23 кап., кляштара 25 453 руб. 63 кап. серабром.dscn6392_novyj_razmer-600-x-450

У 1867 г. кляштар быў закрыты, а касцёл стаў парафіяльным. Пасля 2-й сусветнай вайны, у 1954 г., кляштарныя пабудовы перададзены вайсковай часці. У 1946 і 1952 гг. 6удынак касцёла рамантаваўся, была пабудавана капліца. У 1964 г. ксёндз Пятрашка быў пераведзены ў другі прыход, праз год касцёл закрылі. Летам 1966 г. маёмасць касцёла вывезлі ў Троіцкі касцёл у в. Ішчална. Невядома куды потым трапілі сярэбраныя падсвечнікі, чашы і іншыя культавыя рэчы са Шчучынскага касцёла. Касцельны арган і прыгожыя венецыянскія вітражы былі разбіты і зламаны. У лютым 1969 г. рашэннем Савета па справах рэлігій пры Савеце Міністраў СССР будынак касцёла перадалі вайсковай часці пад клуб. Вернікі вымушаны былі праводзіць набажэнствы пад адкрытым небам. Толькі ў кастрьгчніку 1988 г. было дазволена перадаць будынак рэлігійнаму таварыству католікаў для выкарыстання ў культавых мэтах. 6 лістапада 1988 г. з касцёла ў в. Ішчална была вернута маёмасць Шчучынскага касцёла і пачалася рэстаўрацыя будынка. 3 1989 г. у касцёле праводзяцца набажэнствы.

Будынак касцёла мае выцягнутую на падоўжнай восі крыжова-купальную кампазіцыю, дамінуючае становішча ў якой займае высокі купал над сяродкрыжжам. У дэкоры фасада выкарыстаны асноўныя элементы дарычнага ордэра. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэслена ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і круглым праёмам на франтоне. Інтэр’ер касцёла двухсветлавы. Алтары ўстаноўлены ва ўсходняй частцы асноўнаа аб’ёму. Сцены ў інтэр’еры расчлянёны паўкалонамі і аздоблены па ўсім перыметры шырокім карнізам. У алтары знаходзіцца драўляная скульптура Маці Божай Фацімскай.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники