Касцёл Святога Антонія, аг.Каменка

Антоніеўскі касцёл (1908), пабудаваны на месцы драўлянага касцёлу 1580г., фундаванага К. Кладзінскім, на тэрыторыі каля касцёлу адпаведны знак. У старым касцёле была ахрышчана Эліза Ажэшка, беларуска-польская пісьменніца. Сучасны касцёл быў пабудаваны намаганнямі ксяндза Баляслава Яроцкага. У перыяд першай і другой сусветнай вайны быў пашкоджаны. На сценах засталіся сляды ад куль, выбухаў. Пад час кіравання савецкай улады касцёл быў закрыты, набажэнствы не праводзіліся. Аднавіліся набажэнствы ў 80-х гг. ХХст.

Помнік архітэктуры неаготыкі. 3-нефавая сіметрычна-восевая базіліка. Прамавугольны асноўны аб’ём, накрыты 2-схільным дахам, уступам пераходзіць у крыху ніжэйшую 5-гранную апсіду з вальмавым пакрыццём, па баках якой невялікія нізкія гранёныя сакрысціі. 2-ярусная вежа галоўнага фасада завершана стромкім шатром з люкарнамі на гранях, у ярусе-звоне прарэзана вокнамі-біфорыумамі, унізе — трайной аркадай. Уваход аформлены стральчатым парталам з 2-схільным вімпергам, над якім размешчана акно-ружа. Дзверы аздоблены мастацкай арнаментальна-расліннай коўкай. Рэгулярны рытм бакавых фасадаў ствараецца стральчатымі вокнам-біфорыумамі, запоўненымі каляровымі вітражамі, і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Архітэктурная аздоба ўключае аркатурныя і трыльяжныя фрызы.98796269-600-x-904

Зала падзелена на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі, характарызуецца прасторавасцю, вертыкальнасцю і насычанасцю святлом. Галоўны алтар выкананы ў тэхніцы разбярства імітуе архітэктурную форму галоўнага фасада гатычнага храма. У цэнтры алтара скульптура Дзевы Марыі – Мізэрыкордыя (Заступніца), выкананая ў акадэмічных традыцыях. Стылістычная гармонія храма падкрэслена і насычанымі чырвоным колерам прафіліроўкамі, кантрастна вылучанымі на пабеленых плоскасцях сцен і скляпенняў, якія садзейнічаюць агульнай вертыкальнай накіраванасці архітэктурных мас. У інтэр’еры – арган.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники