На могілках. Пабудавана ў 1882 г. з дрэва. Прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. З боку галоўнага фасада чацверыковая вежа, завершаная высокім шатром. Сцены гарызантальна ашаляваны. Аконныя праёмы стральчатыя.
Капліца – помнік народнага драўлянага дойлідства. Дадзенае архітэктурнае збудаванне ўяўляе сабой прыклад гарманічнага сінтэзу найбуйнейшых на Беларусі стыляў архітэктуры: народнае дойлідства і неаготыка. Адметная асаблівасць – высокі густ кампаноўкі элементаў стылю, гарманічнасць прапорцый.