Былая сядзіба, аг.Галавічполе

 Пабудавана ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. з цэглы.

Дом Г-падобны ў плане , асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Складаецца з адна- і двух павярховых аб’ёмаў рознай велічыны, накрытых высокімі чарапічнымі дахамі. У дэкоры выкарыстаны фігурныя люкарны, спічастыя шчыты, пінаклі, граненыя эркеры з шатровымі завяршэннямі. %d0%b3%d0%be%d0%bb-600-x-450Да паўднёва-заходняй бакавой сцяны прымыкае звязаная з калідорам тэраса. Дэкаратыўнае вырашэнне фасадаў заснавана на кантрастным спалучэнні чырвонага фону цаглянай муроўкі з антыкаванымі архітэктурнымі дэталямі – ліштвамі, карнізамі і рустоўкай. Гарызантальныя паясы, абрамленні праёмаў, дэкаратыўная рустоўка вуглоў ствараюць на плоскасці фасадаў складаны геамерычны малюнак. У аздабленні фасадаў выкарыстаны таксама трохвугольныя дэкаратыўныя балкончыкі, металічныя кованыя рашоткі агароджаў балконаў і тэрасы, паліваная кафля з раслінным малюнкам у паўцыркульных нішах над вокнамі. Планіроўка дома калідорная.

Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры з элементамі неаготыкі.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники