Царква Праабражэння Гасподняга, г.п.Астрына

Упершыню Астрына згадваецца ў кнізе запісаў Літоўскай метрыкі ў 1450 г. У 1487 г. набывае статус мястэчка. У 16-18 ст. Астрына – цэнтр староства Лідскага павета Віленскага ваяводства. У 1556 г. астрынская царква св.Спаса атрымала наданні ад Жыгімонта Аўгуста.З 1795 г. – мястэчка Лідскага павета. У 1865 г. пабудавана новая царква Праабражэння Гасподняга. Старая драўляная царква была разабрана і перавезена ў в.Бершты. Пры астрынскай царкве дзенічаў хор, прыхадская школа.ostrino_02-450-x-600

На мяжы ХХ-ХХІ ст. царква была адрамантавана.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжовую форму храма фарміруюць цэнтральны кубападобны аб’ём малітоўнай залы, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсіда, прытвор-званіца. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным шатром з заломам і цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца 3-ярусная чацверыковая званіца, якая мае шацер з макаўкай. Галоўны ўваход у яе ў 1-м ярусе вырашаны арачным парталам-прытворам пад 2-схільным пакрыццём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен кантрастна вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору – вуглавыя лапаткі, гарадковыя фрызы, плоскасныя ліштвы арачных аконных праёмаў. Алтар прадстаўлены 4-х ярусным іканастасам бела-залатой афарбоўкі, выкананым з дрэва, контуры з рысамі характэрнымі для стылю барокка.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники