Петрапаўлаўскі касцёл, аг.Ражанка

Касцёл быў пабудаваны ў 1674 г. Пераладжваўся двойчы: у 1827г. (паводле праекту архітэктара Г.Марконі, заказчыкам выступаў сенатар Каралеўства Польскага Л.Пац) і ў 1924-25 гг. Калісьці там меўся падземны ход, які вёў да рэзідэнцыі графа.

Пад час панавання савецкай улады касцёл быў моцна пашкоджаны. Капітальна адрамантаваны і адкрыты ў 1990г.rozhanka-600-x-401

Архітэктура касцёла ўяўляе сабой аднанефавае крыжападобнае ў плане збудаванне, з ніжэйшымі пяціграннай абсідай і трансэптам. Да бакавых сцен прыбудаваныя дзве прамавугольныя капліцы. Да паўднёва-заходняга кута нефа прымыкае трох’ярусная вежа, накрытая васьмігранным востраканцовым шатром. Куты асноўнага будынка ўмацаваны контрфорсамі і завершаны дэкараванымі вежкамі. Тарцы высокіх двухсільных дахаў над нефам і крыламі трансэпта закрыты ступеньчатымі шчытамі з вуглавымі фіяламі.

Галоўны фасад упрыгожваюць спічасты партал, дэкаратыўны арнамент, акно-ружа, ляпніна ў выглядзе герба. У бакавых фасадах маюцца паўкруглыя вокны з вітражамі. Адмысловую ўвагу прыцягвае каляровае вырашэнне фасаду, у аснове якога ляжыць кантраснае супастаўленне цёмнага фону бутавага мура і пабеленых элементаў дэкору.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
День победы 4 скачать последнюю версию, скачать день победы 4 с модами - скачать hearts of iron 4 1.5