Жывіце ў радасці да глыбокай старасці!

На базе аграсядзібы “Лябёдка” Шчучынскага раёна прайшоў першы рэспубліканскі фестываль “Крэатыўны ўзрост”. У ім прынялі ўдзел людзі пажылога ўзросту са Шчучынскага, Гродзенскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага і Лідскага раёнаў.

Свята сабрала нераўнадушных, творчых і ініцыятыўных людзей. Цудоўнымі песнямі парадаваў усіх шчучынскі хор ветэранаў. Большая частка ўдзельнікаў калектыва з’яўляюцца членамі клуба для пажылых людзей “ЛАД”, што пры Шчучынскім цэнтры культуры.

Актыўна працавалі разнастайныя тэматычныя пляцоўкі: “Здаровае жыццё”, “Бабулін куфар” і іншыя. Праходзілі майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, роспісу велікодных яек, прыгатаванню беларускіх страў. З задавальненнем танцавалі ўсе побытавыя танцы: “Падыспань”, “Кракавяк”, “Польку” і іншыя.

Папулярнасцю карыстаўся фіта-бар “Травяная аптэка”, які арганізавалі работнікі КСУП «Саўгас «Вялікае Мажэйкава». Майстар-клас па карыстанні інтэрнэт-банкінгам і знаёмства з праграмай “Клопат” прапанавалі прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк”.

 Добрыя песні таксама дарылі артысты Васілішкаўскага цэнтра культуры. Свята атрымалася сапраўды яркім і цікавым.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники