“Жаўруковаю песняй звініць” – пад такой назвай праходзіла конкурсная праграма Жалудоцкага Дома культуры для вучняў ДУА “Жалудоцкая сярэдняя школа імя В.Урублеўскага”.

Падчас мерапрыемства, якое было прымеркавана да Года малой радзімы, вучні глыбей пазнаёміліся з гісторыяй сваёй краіны, змаглі праявіць свае творчыя і інтэлектуальныя якасці ў наступных конкурсах: “Мудрыя дарадцы”, “Беларускі каляндар”, “Прадметы па-беларуску”, “Паэтычны”.

Праведзеныя конкурсы далі магчымасць яшчэ раз пераканацца, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне.

Вядучы метадыст  па рабоце з дзяцьмі і моладдзю Жалудоцкага Дома культуры – Русюкевіч Л.В.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники