ЗАСЛУЖАНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ, АТРЫМАНЫЯ НА РЭГІЯНАЛЬНЫМ ФЕСТЫВАЛІ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ «СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ» У СВІСЛАЧЫ, ПРЫВЕЗЛІ ШЧУЧЫНЦЫ

У мінулую суботу гарадскі парк Свіслачы ператварыўся ў каляровую святочную пляцоўку пад адкрытым небам. IV рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» аб’яднаў шматлікіх прыхільнікаў фальклорнай спадчыны Прынёманскага краю.

Перад гасцямі свята раскрылася ўнікальная скарбонка самых разнастайных каштоўнасцей Гродзенскай зямлі. Народныя песні, побытавыя танцы, звычаі і абрады, выстаўка сапраўдных шэдэўраў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, стравы нацыянальнай кухні – падчас правядзення фестывалю кожны раён Гродзенскай вобласці прадставіў усё тое лепшае, што засталося нам ад продкаў. Пачэснае месца займалі выстаўкі-прэзентацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, падобнага фестывалю, дзе б традыцыйная культура была прадстаўлена настолькі цікава і шматбакова, няма ва ўсёй рэспубліцы!

Значную частку фестывальнай пляцоўкi занялi падворкi традыцыйнай культуры, аб’яднаныя назвай «Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякi». Тут было шматлюдна: i народных майстроў назбiралася, i гледачоў, што цiкавiлiся выставамi-продажамi самых разнастайных вырабаў, майстар-класамi па традыцыйных рамёствах, хацелi пазнаёмiцца з элементамi нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны i паспрабаваць рэгiянальныя традыцыйныя стравы.

Шчучын прывёз на фестываль два творчыя калектывы: народны фальклорны гурт Ракавiцкага ДК «Вяргiня» i дзiцячы ўзорны фальклорны калектыў «Скарбоначка» Дэмбраўскага сельскага дома фальклору. Дарэчы, «Дэмбраўская кадрыля» мае з сакавiка гэтага года статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Сям’я Накладовiч прэзентавала тканыя паясы, выкананыя ў розных тэхнiках.

А на стале – смажаны заяц i шчучынская бляха.

На інтэрактыўнай пляцоўцы «Танцавальная вясельніца» выконваліся мясцовыя кадрылі, дзе кожны мог прыняць удзел у майстар-класах па побытавых танцах, а на пляцоўцы «Кошык весялосці» народныя тэатры гульні Гродзенскай вобласці прапанавалі гульнёва-забаўляльныя праграмы. Упершыню госці фестывалю мелі магчымасць падзівіцца на багатую «Скарбніцу моды Панямоння».

У рамках фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” прайшоў конкурс фальклорнага мастацтва “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах”. 

У завяршэнні фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” адбылася цырымонія ўзнагароджання.

НАШЫ ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСАЎ У РАМКАХ РЭГІЯНАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ”

 “ЛЕПШАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПАДВОРКА ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ”:
  • Лаўрэат ІІ ступені – ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (Конкрс падворкаў традыцыйнай культуры)
“ЛЕПШЫ АЎТЭНТЫЧНЫ РЭГІЯНАЛЬНЫ СТРОЙ”:
  • Лаўрэат ІІІ ступені – аддзел рамесніцкай дзейнасці і народнага мастацтва ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
“ЛЕПШЫ АЎТЭНТЫЧНЫ КАЛЕКТЫЎ”:
  • Лаўрэат ІІІ ступені – народная фальклорная група «Вяргіня» Ракавіцкі сельскі Дом культуры ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (Конкурс фальклорнага мастацтва)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники