
Усіх прысутных вітаў старшыня Жалудоцкага сельскага выканаўчага камітэта Цывінскі Генадзій Іванавіч. Ён зазначыў, што сёняшняя сустрэча прыпала на святкаванне адразу некалькіх дат: Дню сталых людзей, Міжнароднаму дню настаўніка, і так супала – сусветнаму Дню усмешкі.
Цёплы прыём, актыўная падтрымка слухачоў, шчырыя і адкрытыя ўсмешкі сустрэлі Васілішкаўскіх артыстаў. Са сцэны гучалі беларускія народныя песні, вясёлыя прыпеўкі, сольныя нумары. Гледачы з задавальненнем падпявалі, гучна і працягла апладыравалі.
Вядучы метадыст Л.В.Русюкевіч