“Як жывеш, суседка?”

    Прайшоў год, як у аграгарадку Дэмбрава Шчучынскага раёна атрымала прапіску фальклорнае свята “Паміж намі, суседзямі”. Сёлета да гаспадароў свята – аддзела культуры і вольнага часу “Дэмбраўскі сельскі Дом фальклора”, завіталі суседзі са Шчучынскага і Гродзенскага раёнаў. Гасцінныя гаспадары задавалі бадзёры настрой на ўсё свята, сустракаючы ўсіх гасцей у браме з традыцыйнымі беларускімі пачастункамі: дранікамі, салам з хлебам, агурочкамі ды бярозавым сокам. Дарылі ім добрыя словы і пажаданні, запрашалі на танцы пад баян.

Свой падворак “У хаце Азярыны” разгарнулі нашы суседзі з аграгарадка Азёры Гродзенскага раёна. Там ладзіліся гульні як для дзцей, так і для дарослых. Добрыя словы перапляталіся з мілагучнымі беларускімі песнямі ў адрас усіх гасцей свята. Было на што і паглязець: дзяўчаты-прыгажуні ў нацыянальных строях прывезлі шмат вышываных рушнікоў, посцілак ды радзюжак. Свае рамесныя вырабы прывезлі таксама ўмельцы аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Песенным фальклорам парадаваў гледачоў народны фальклорны калектыў “Вяргіні” Ракавіцкага Дома кудьтуры. Такія шчырыя і ласкавыя песні выконваюць толькі нашыя жанчынкі. У кожнай песні адлюстравана душа беларускага народа. Затым закружыла ў танцы “Дэмбраўская кадрыля”. Юнакі і дзяўчаты з Дэмбраўскага сельскага Дома фальклора з задавальненнем выканалі вянок беларускіх побытавых танцаў. Сыпаў жартамі-байкамі аўтар сваіх твораў Аляксандр Чучва з Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці. Па канцэртный праграме прывезлі суседзі з Новадворскага і Каменскага Дамоў культуры. Працавала дзіцячая гульнявая пляцоўка с атракцыёнамі, якая сабрала вакол сябе дзетак, якія жадалі паспаборнічаць і праверыць сябе на спрыт, смеласць і запал.

Мясцовыя жыхары былі ўдзячныя за свята, за асалоду паслухать родныя песні, пачуць беларускае слова, танцаваць народныя танцы. “Як жывеш, суседка?” – галоўнае пытанне задавалі дзве жанчыны як сабе, так і ўсім гасцям свята. А ў адказ пачуліся радкі з песні: “Чаму ж нам не пець, чаму не гудзець, калі ў нашай хатачцы парадак ідзець…”.

 

 

Вядучы метадыст

арганізацыйна – метадычнай работы                                  Г.Э.Петушок

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники