
Жыхары райцэнтра адзначылі беларускае народнае свята – Купалле. Выступленне мінскага ансамбль “Гуляй, казак”, песні шчучынскіх артыстаў, тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсы, гульні і дыскатэка – усё гэта стварыла па-сапраўднаму святочны настрой. Не абышлося без традыцыйных майстар-класаў па пляценню вянкоў, варажбы, купальскага вогнішча і, вядома ж, пошукаў чароўнай кветкі.