Як шчучынцы вясну гукалі ды блінамі ласаваліся

Масленіца – адно з любімых беларускіх народных святаў. З ранку тут, на плошчы,  гучалі беларускія народныя песні, і, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, панаваў святочны настрой.

Шчыра запрашалі ўсіх на свята карабейнікі. Да таго ж, яны частавалі шчучынцаў прысмакамі, прапаноўвалі паспытаць сваё шчасце і набыць латарэйны білет. Падчас свята ўсе жадаючыя маглі стаць удзельнікамі конкурсаў і гледачамі тэатралізаванага прадстаўленыя і паспрабаваць гарачых бліноў маглі.

Свае дзверы адчыніў горад майстроў. Можна было не толькі набыць работы народных умельцаў, але і пачаставацца смачным сырам ды духмяным шашлыком, ацаніць салодкі мядок. Для дзетак працавалі атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники