Як шчучынцы шукалі папараць-кветку

Беларускае народнае свята – Купалле адзначылі жыхары райцэнтра. Для шчучынцаў  і гасцей горада спявалі фальклорная група “Купалінка” з Мінска і народны ансамбль народнай песні “Ярыца” (Жалудоцкі Дом культуры).  Майстар-клас па пляценню вянкоў, варажба, гульні і святочная дыскатэка – гэта далёка не поўны пералік усіх фарбаў Купалля.  Не абышлося і без пошуку чароўнай кветкі. Такое яркае тэатралізавае прадстаўленне падрыхтавалі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры. Шчучынцы мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў вясёлых спаборніцтвах і конкурсах. Свята, авеяннае легендамі і паданнямі, завершылася яскравым файер-шоў і святочнай дыскатэкай.

 

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники