Отборочный тур фестиваля «Коложский Благовест» завершился в Щучине

12 студзеня ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў адборачны тур ХVІІ Міжнароднага фестывалю царкоўных спеваў “Каложскі Благавест”. Мастацкія калектывы, свецкія і царкоўныя хоры з’ехаліся са Шчучынскага і Мастоўскага раёнаў, каб прадэманстраваць сваё мастацтва. Сярод удзельнікаў — народны ансамбль духоўных спеваў “Преображение”  Шчучынскага РЦКіНТ,

святочны хор храма іконы Божай Маці “Всех скорбящих радость” горада Масты, самабытны ансамбль храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца вёскі Турэйск, які ў рамках фестывалю “Каложскі Благавест” ужо ўдастойваўся ўзнагароды за захаванне народных традыцый у царкоўных спевах.

Усяго ў сённяшнім адборачным туры прынялі удзел 25 калектываў. На суд журы, старшынёй якога з’яўляецца протаіерэй Андрэй Бандарэнка — клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, член Беларускага саюза кампазітараў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі “За духоўнае адраджэнне”, удзельнікі вынеслі народныя і царкоўныя песні, а таксама класічныя творы.

Прысутных на гэтым свяце душы віталі благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк і намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк. Яны павіншавалі ўсіх са светлым святам Раства Хрыстова, пажадалі канкурсантам цалкам раскрыць свой творчы патэнцыял. Сімвалічным было і тое, што адкрываў праграму дзіцячы хор Шчучынскай Свята-Міхайлаўскай царквы творам “Прыходзьце ў храм”.

 

  Фестываль “Каложскі Благавест” бярэ свае вытокі з 2002 года, калі ў нашым абласным цэнтры прайшоў першы фестываль, прысвечаны 10-годдзю адраджэння Гродзенскай Праваслаўнай епархіі. З таго часу гэты песенны форум праводзіцца штогод. Яго арганізатарам выступае як Гродзенская епархія, так і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Пасля таго, як адборачныя туры пройдуць ва ўсіх рэгіёнах, лепшыя творчыя калектывы будуць выступаць на абласной фестывальнай сцэне. А тое, што цікаўнасць да “Каложскага Благавесту” расце з кожным годам, яскрава сведчыць жаданне ўдзельнічаць у духоўным форуме прадстаўнікоў з іншых краін.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники