“Я з кнігай адкрываю свет” – пад такой назвай адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў Цэнтры культуры нашага горада

Гучна і весела было сёння ў да адказу запоўненай актавай зале Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Тут прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі.

 Дарэчы, на працягу наступных сямі дзён, акурат падчас вясновых канікул, рабят чакаюць і іншыя цікавыя мерапрыемствы – віктарыны, конкурсы, гульнявыя праграмы, сустрэчы, літаратурныя падарожжы, мэта якіх – папулярызацыя добрай дзіцячай кнігі.

На сцэне РЦКіНТ яркім дзействам “дырыжыравалі” Медуніца і Сіняглазка (К. Міхеенка і М.Мілеўская)– гераіні аповесці Мікалая Носава “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”. Яны і расказалі, што сёлета спаўняецца 110 год з дня нараджэння любімага дзіцячага пісьменніка. Прысутных на кніжкіным свяце вучняў трэціх і чацвёртых класаў гарадскіх школ пазнаёмілі з творчым шляхам таленавітага літаратара. Хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна паўдзельнічалі ў гульнявой праграме і даказалі, што добра ведаюць герояў твораў Мікалая Носава.

А потым многія ўдзельнікі гэтага мерапрыемства адчулі сваю маленькую “хвіліну славы”: спачатку на сцэну запрасілі  лепшых чытачоў Шчучынскай дзіцячай бібліятэкі, а потым назвалі імёны і прозвішчы лепшых чытачоў класа. Актыўныя кнігалюбы атрымалі прызы і граматы.

Прыгожы штрых у канву мерапрыемства дабавілі юныя артысты – удзельнікі гурткоў эстрадных спеваў “Акварэль” і “Радуга”. Увогуле ў зале было многа музыкі, радасці і весялосці. Захапіў рабят і танцавальны флэшмоб. Свята, арганізаванае супрацоўнікамі Шчучынскай дзіцячай бібліятэкі і галоўнай установай культуры раёна, удалося на славу.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники