Ходзім, ходзім грамадой, усіх віншуем з Калядой!

7 студзеня на вуліцах Шчучына, нягледзячы на 20-градусны мароз, можна было сустрэць вясёлых калядоўшчыкаў.

Гэта работнікі і выхаванцы РЦКіНТ пераапрануліся ў Казу, Зайца, Мядзведзя ды цыганак. Разам з баяністам Г.А. Пановым яны віталі прахожых, заходзілі з песнямі ў дамы, каб прывітаць гаспадароў у гэтыя святочныя дні, пажадаць ім шчаслівага новага года. Адным словам, дарылі добры настрой добрым людзям!

У той дзень работнікі іншых устаноў культуры таксама павіншавалі з Калядой жыхароў Шчучыншчыны.

Ганна КАСПЕР. http://dzyannica.by/node/13434

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники