“Васільковую раніцу” і “Рапсодыю” можна павіншаваць з высокім званнем — “народныя”!

Напрыканцы мінулага года ансамбль песні Васілішкаўскага цэнтра культуры “Васільковая раніца” (кіраўнік Алена Лысеня) і вакальны гурт выкладчыц Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў “Рапсодыя” (кіраўнік Ірына Забароўская) прымалі ўдзел у атэстацыі мастацкіх калектываў Шчучыншчыны і атрымалі высокую ацэнку сваёй творчасці не толькі з боку слухачоў, але і членаў прафесійнай камісіі. І вось вынік!

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2017 года гэтым двум калектывам Шчучынскага раёна прысвоена пачэснае званне “народны” за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, высокі мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць. Мы ад душы віншуем нашых шаноўных артыстаў з чарговай творчай перамогай і жадаем новых здабыткаў на культурнай ніве.

Цяпер у раёне плённа працуюць 16 мастацкіх калектываў, якія носяць званне “народны” і “ўзорны”.

по материалам газеты “Дзянница” http://dzyannica.by/node/13525

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники