“Вашы рукі твораць цуды” пад такой назвай адбылася сустрэча з майстрам па вышыўцы ў аг. Дэмбрава

Загадчык Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору Аліхвер Алена Іванаўна пад час восеньскіх канікул арганізавала для дзяцей з аздараўленчага лагера “Радуга” мясовай школы сустэчу  з майстрам па вышыўцы Белавусавай Любоўю Пракопаўнай. Жанчына вышывае крыжыкам і гладдзю прыроду і іконы.

Выстава вышываных твораў з дамашняй калекцыі майстрыхі дапоўніла мерапрыемства. Былі прадстаўлены карціны:  “Два буслы”, “Коні”;  іконы: “Прысвятая Багародзіца”, “Неупиваемая чаша”. Дзеці даведаліся, як робіцца экскіз, падбіраюцца ніткі, колькі часу патрэбна выдаткаваць на адну работу.  Немагчыма было выставіць усе творы Любоў Пракопаўны, таму яна запрасіла рабят да сябе ў госці і  нават абяцала навучыць іх гэтаму мастацтву .

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники