Валачобнікі з “Сябрыны”.

На Вялікдзень, Каляды ці іншае народнае свята самадзейныя артысты з гурту “Сябрына” Жалудоцкага Дома культуры абавязкова рыхтуюць для землякоў сюрпрызы і музычныя падарункі. Так было і ў мінулую нядзелю, калі праваслаўныя хрысціяне адзначалі Уваскрасенне Хрыстова. У рэпертуары народнага ансамбля мноства цудоўных песень, што перадаюцца  з пакалення ў пакаленне. Гэты Жалудоцкі гурт – сапраўдны захавальнік самабытнай духоўнай спадчыны Прынёманскага краю. А талент артыстаў, іх неўтаймаваная энергетыка здольны абудзіць у слухачоў лепшыя пачуцці. У кожным доме, куды на свята вітала “Сябрына” са сваімі валачобнымі песнямі, пасялілася радасць, вяселле і добры настрой.

І як тут не выказаць словы ўдзячнасці за адраджэнне народных традыцый, за звонкія песні і самабытнасць.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники