
Цікавае мерапрыемства адбылося ў Орлеўскім сельскім клубе пад назвай «Орля, ты вёска, краса ты мая, Нёманам сінім народжаная…». Кіраўнік клуба ЛАД з раённага цэнтра культуры Вінчэўская Марыя Іванаўна пачала размову з гістарычных звестак пра мясцовасць, усе разам успомнілі легенду пра Неман, закранулі тэму знакамітых людзей, народжаных гэтай зямлёй.
Падтрымалі тэму радзімы і работнікі клуба. Загадчык клуба Наталля Вітальеўна запрасіла да размовы старшыню Орлеўскага сельвыканкама Шэршань Андрэя Георгіевіча, які падзякаваў землякам за іх працу і любоў да зямлі.
Выступілі старэйшыя людзі вёскі.
Гучалі песні, выкананыя ад душы. Завершылася мерапрыемства побытавымі танцамі, якія прадэманстравалі ўдзельнікі клуба ЛАД.