У Жалудку прайшоў фестываль кветак

Яркае, прыгожае, душэўнае свята па традыцыі сабрала не толькі жыхароў пасёлка і раёна, але і гасцей з розных куточкаў нашай краіны.

Удзел у гэтай кветкавай феерыі прымалі аматары-кветкаводы, народныя ўмельцы са сваімі вырабамі, а таксама працоўныя калектывы Шчучыншчыны. Кветкавыя кампазіцыі, прадстаўленыя на свяце, не проста радавалі сваёй прыгажосцю: гэта сапраўдныя крэатыўныя творчыя шэдэўры таленавітых майстроў Шчучынскай зямлі. А ўжо колькі выдумкі і майстэрства ўкладзена ў стварэнне фларыстычных касцюмаў і кветкавых капялюшыкаў – проста не перадаць! Тут нават вядомым куцюр’е ёсць чаму павучыцца!

Парад кветак, урачыстае адкрыццё фестывалю, выступленне гасцей, а таксама падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў – усё гэта было на свяце. Як і цудоўны канцэрт бардаўскай песні і выступленне творчых калектываў Шчучынскага раёна.

А яшчэ працавалі гандлёвыя рады, дзеці з задавальненнем адпачывалі на батутах, наведвальнікаў запрашалі крэатыўныя кафэ на адкрытым паветры…

Атрымалася вельмі цудоўнае свята!

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники