У шчучынскіх артыстаў – адразу 3 перамогі на ІІ Міжнародным конкурсе выканаўчых мастацтваў

Адразу з трыма перамогамі вярнуліся шчучынскія артысты з ІІ Міжнароднага конкурсу выканаўчых мастацтваў “Вясенні зарапад”, які праходзіў у Івацэвічах.
Арганізатарам конкурсу выступаў расійскі творчы фонд “Ніка” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Камітэта па культуры Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі, Цюменскай абласной думы і дэпартамента па грамадскіх сувязях, камунікацыях і маладзёжнай палітыцы.
Выдатна выступілі юныя артысткі – выхаванкі Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі – Сафія Хільмановіч і Паліна Цыбульская.
Не адсталі ад юных артыстаў і дарослыя – квартэт “Новы раманс” (артысты цэнтра культуры Дзмітрый Паноў і Дзмітрый Паварга) таксама стаў лаўрэатам першай ступені. Ім на сцэне не было роўных!

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники