У Шчучынскім цэнтры культуры прайшоў святочны канцэрт з нагоды 75-гадовага юбілею Гродзенскай вобласці

У зале сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, прадпрыемстваў раёна, ветэраны працы і моладзь. У фае была арганізавана выстава майстроў Шчучыншчыны, якая яшчэ раз пацвердзіла, што наш рэгіён багаты на таленты.

 Са святам землякоў шчыра павіншаваў старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Аляксей Валянцінавіч Садоўскі. На сцэну пад гучныя апладысменты падняліся людзей, звесткі аб якіх занесены ў Кнігу славы Шчучынскага раёна.

Як адзначылі вядучыя, Дзмітрый Паноў і Алена Барэль,

Гродзеншчына заўсёды славілася тым, што ва ўсіх галінах эканомікі паспяхова вырашаліся складаныя задачы і рэалізоўваліся самыя смелыя праекты. Прынёманскі край уносіць вялікі ўлад у справу развіцця незалежнай Беларусі. Не выпадкова ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці занесена больш за 100 імёнаў. Адметна, што сярод іх ёсць і імёны нашых землякоў. Падчас мерапрыемства на сцэну падняліся і людзі, якія ўдастоены ганаровага звання “Чалавек Года Гродзеншчыны”.

Яны не толькі  дэманструюць сапраўдны прафесіяналізм, але і ўносяць вялікі ўклад у грамадскае жыццё вобласці. Памятныя падарункі ім уручыла намеснік старшыні Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта А.В. Пасюта.

Цудоўнымі музычнымі нумарамі парадавалі ўсіх таленавітыя артысты РЦКіНТ.

Па матэрыялах «Дзянніцы»

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники