У Шчучынскім цэнтры культуры прайшоў першы раённы фестываль творчасці выхаванцаў дашкольных устаноў

Гарэзлівыя клоўны сустракалі гасцей, праводзілі па лесвіцы ўбранай шарамі, падбадзёрвалі ўдзельнікаў, якія, канешне, хваляваліся, бо ўпершыню выступалі на вялікай сцэне. У фестывалі дзіцячай творчасці “Мы развіваем таленты” бралі ўдзел шэсць гарадскіх дзіцячых садкоў, кожны з якіх прапанаваў на суд гледачоў арыгінальныя канцэртныя нумары.

Прыемна, што тэматыка выступленняў юных артыстаў была самай разнастайнай – ад забаўляльна-лёгкіх нумароў да выступленняў, што пранікнуты патрыятызмам, нацыянальным каларытам, клопатам аб прыродным асяроддзі. Інтэрактыўныя гульні, жарты, дыялогі вядучых з залай ператваралі фестываль у незабыўнае свята дзяцінства.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники