У Шчучыне адзначылі свята Перамогі

Дзень Перамогі займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Хай час і аддаляе ад нас гэту эпахальную дату, аднак толькі ярчэй і велічней паўстае перад намі подзвіг нашага народа.

Урачысты мітынг з нагоды вялікага свята прайшоў у гарадскім скверы райцэнтра ля помніка загінуўшым воінам і партызанам. Па расквечаных вуліцах Шчучына прайшлі калонай прадстаўнікі улады, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, працоўныя калектывы раёна, ветэраны, моладзь, шчучынцы і госці з іншых гарадоў і краін.

Распачаўся мітынг з тэатральнай пастаноўкі таленавітых артыстаў Астрынскага дома культуры і тэатральнай творчасці, якая кранула сэрца кожнага.

Са святам шчучынцаў і гасцей горада сардэчна павіншавала старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк.

З віншавальным словам звярнуўся да нашых паважаных ветэранаў ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Віктар Мікалаевіч Анашкін. Ён пажадаў усім моцнага здароўя і доўгага жыцця, падзякаваў за мужнасць і гераізм, за незалежнасць, за мір і спакой, якія сёння ёсць на нашай беларускай зямлі.

… Метраном адлічваў час. Як знак павагі – хвіліна маўчання, кветкі да магілы воінаў-вызваліцеляў і аружэйны салют.

Цудоўнымі ваеннымі шлягерамі парадавалі ўсіх артысты Шчучынскага РЦКіНТ. На гэтым свята не скончылася. Пасля мітынгу шчучынцы і госці горада мелі магчымасць адпачыць з сапраўдным беларускім размахам. У скверы актыўна працавалі святочныя падворкі, гандлёвыя кропкі, атракцыёны, дзіцячыя пляцоўкі, праводзіліся тэматычныя віктарыны. Цікавыя акцыі, конкурсы і выставы да свята падрыхтавалі  актывісты РК БРСМ, работнікі Шчучынскага РЦКіНТ, раённай бібліятэкі імя Цёткі, Шчучынскага цэнтра турызму і краязнаўства, навучальных устаноў раёна і іншыя.

Даспадобы шчучынцам і гасцям горада прыйшоўся ваенны прывал, штаб, палявая кухня… Дарослыя маглі падсілкавацца духмяным шашлыком ды гарбатай, а дзятва – салодкай ватай ды іншымі ласункамі.

Тым часам на плошчы сваім святочным канцэртам жыхароў райцэнтра радавалі артысты і выхаванцы Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі і Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. А які цудоўны танцавальны флэш-моб атрымаўся ў нашай моладзі! На плошчы Свабоды некалькі дзясяткаў пар кружылі майскі вальс, а затым выстраілася ў знакавую для Гродзеншчыны лічбу – 75!

Хэдлайнерам стала выступленне вядомай беларускай артысткі Улады.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники