У Шчучыне адзначылі Дзень народнага адзінства

Ёсць у нас шмат святаў, якія аб’ядноўваюць беларусаў, сімвалізуюць наша слаўнае мінулае, сучаснасць і будучыню. Сёння да іх далучылася яшчэ адно – Дзень народнага адзінства – свята міру і згоды ўсіх людзей. Шчучын гаманіў увесь дзень. Вядучыя мерапрыемства Вольга Аброшка і Дзмітрый Паноў яшчэ раз нагадалі ўсім пра падзеі, якія адбыліся 17 верасня 1939 года і мелі вялікае гістарычнае значэнне. Сотні вуліц па ўсёй краіне названы ў гонар гэтай даты. Не стаў выключэннем і наш Шчучын.

Спецыяльна да свята рукамі майстроў нашага раёна было створана палатно адзінства, якое сімвалізуе згуртаванасць, згоду і салідарнасць усіх жыхароў Шчучыншчыны, аб’яднаных адной гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным пачуццём павагі адзін да аднаго.

Сярод узнагароджаных — работнікі культуры. Падзяку за працяг і ўмацаванне народных традыцый атрымаў і ўзорны тэатр «Звычайны цуд» аддзела культуры і вольнага часу «Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці» (кіраўнік Наталля Лукіна).

 

Працягам свята стала цудоўная канцэртная праграма “Мы — адзінае цэлае!»

 Сваімі песнямі радавалі таленавітыя артысты РЦКіНТ Дзмітрый Паноў, Таццяна Ціцяк,  Валянціна Маркевіч, Алёна Касатава, Віталіна Панімаш, Дзмітрый і Дар’я Паварга, ансамбль беларускай песні «Медуніцы» Шчучынскага РЦКіНТ, ансамбль «Рапсодыя» Шчучынскай ДШМ, выхаванцы Шчучынскага Палаца творчасці дзяцей і моладзі і ДШМ і іншыя.

Сапраўдны эмацыянальным было выступленне папулярнай мінскай кавер-групы «Шэрлак Холмс», святочная дыскатэка  і маляўнічы феерверк.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники