
Галоўнай падзеяй святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) і 76-й гадавіны вызвалення Беларусі ў Шчучыне стаў урачысты мітынг. Кіраўніцтва раёна, ганаровыя госці, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь у суправаджэнні барабаншчыц і Гродзенскага аркестра пагранічнай службы накіраваліся да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, што ў гарадскім скверы. Разам сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў.
Пасля мітынгу ўрачыстыя мерапрыемствы прадоўжыліся на плошчы Свабоды, дзе адбыліся моладзевая акцыя “Пад знакам Маладосці” і канцэрт аркестра пагранічнай службы г. Гродна.
Святкаванне разгарнулася на пляцоўцы ля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Тут працавалі: падвор’е “Сузор’е майстроў Шчучыншчыны”, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны, арганізавана катанне на конях. Гасцям і жыхарам горада была паказана прэзентацыя мужчынскага, жаночага і дзіцячага народнага беларускага касцюма традыцыйнага побыту Шчучынскага раёна.
Вечарам шчучынцаў чакала моладзевая канцэртна-забаўляльная праграма «Вышыванка.by». А галоўнае свята краіны завяршылася рэспубліканскай акцыяй “Споём гимн вместе” і маляўнічым феерверкам. https://dzyannica.by/content/byascenny-podzvig-pamyac-nepagasnaya-u-shchuchyne-adbyusya-mityng-prysvechany-dnyuhttps://dzyannica.by/content/byascenny-podzvig-pamyac-nepagasnaya-u-shchuchyne-adbyusya-mityng-prysvechany-dnyu