У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася важная падзея ў грамадскім жыцці раёна — злёт перадавікоў вытворчасці і лепшых па прафесіі ў сацыяльна-культурнай сферы

Яшчэ ў фае можна было ацаніць, дакрануцца, паспрабаваць тое, што было прадстаўлена на выставе. Калі ўстановы культуры і адукацыі экспанавалі свае творчыя работы, то гаспадаркі і прадпрыемствы – прадукцыю, якую выпускаюць. Урачыстасць пачалася са святочнага пралога. Урачыстую частку мерапрыемства прадоўжыў старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі. Самай чаканай і хвалюючай часткай свята, безумоўна, стала цырымонія ўзнагароджання, падчас якой на сцэну падымаліся нашы землякі — лепшыя прадстаўнікі розных сфер дзейнасці з усёй Шчучыншчыны.

Усяго ж на гэтым злёце перадавікоў былі адзначаны дзясяткі як калектываў, так і спецыялістаў-прафесіяналаў. Свята атрымалася ў лепшых традыцыях — гасцінным, шчодрым і маляўнічым. На злёце прагучала і нямала музычных падарункаў у выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, выхаванцаў Палаца творчасці дзяцей і моладзі.І яшчэ адзін цудоўны агульны падарунак чакаў удзельнікаў злёту — канцэрт зоркі беларускай эстрады Алены Ланской.

 

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники