У глядзельнай зале сабраліся прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый, сацыяльныя партнёры — кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання раёна, ветэраны прафсаюзнага руху. Раздзялілі свята са шчучынцамі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, намеснік старшыні райвыканкама А.В. Пасюта, Ганаровыя грамадзяне горада Шчучына В.І. Казяк і Э.С. Дзікевіч, былыя кіраўнікі Шчучынскага раёна І.Ю. Сакалоўскі і А.П. Васько.
Кульмінацыяй свята стала ўшанаванне працоўных дынастый Шчучыншчыны. Выдатным дадаткам мерапрыемства стаў канцэрт артыстаў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і палаца творчасці дзяцей і моладзі.