У раённым цэнтры культуры і народнай творчаці прайшоў ранішнік, арганізатарам якога выступіла раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”

З надыходзячымі Ражаством і Новым годам дзетак і дарослых павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Юрый Тадэвушавіч Пашук.

Казку ажывілі таленавітыя артысты РЦКіНТ. Навагодняя ёлка заззяла рознакаляровымі агеньчыкамі. Карагоды вадзілі і дзеткі і дарослыя. А як хораша расказвалі рабята Дзеду Марозу і Снягурачцы вершы! Парадавала, што большасць з іх была на беларускай мове!  За вершы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі цукеркі.

Дарэчы, усяго падарункі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у раёне атрымалі больш за 160 хлопчыкаў і дзяўчынак. Навагоднія святы працягваюцца. Наперадзе нас чакае яшчэ нямала цікавых мерапрыемстваў. Не прапусціце!

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники