У рамках акцыі “Нашы дзеці” Дзед Мароз і Снягурачка з раённага цэнтра культуры наведалі юных пацыентаў Шчучынскай райбальніцы

З вялізным мяшком слодычаў прыйшлі ў бальніцу да дзяцей Дзед Мароз і Снягурачка. Варта адзначыць, што пра гэтыя падарункі паклапацілася раённае аддзяленне РГА “Беларускі дзіцячы фонд”. Самыя цёплыя і пяшчотныя віншаванні, шчырыя словы падтрымкі знайшлі для юных пацыентаў намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Алена Пасюта і начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Падбадзёрыў дзятву і галоўны ўрач бальніцы Іван Загароўскі.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники