У Навадворскім Доме культуры  віншавалі цудоўную жанчыну з аграгарадка Новы Двор, якая адзначыла свой 90-гадовы юбілей.

Скавінская Францішка Адамаўна нарадзілася ў 1929 годзе у маёнтку Міхалова, што каля вёскі Нарашы. Францішка Адамаўна ўспамінае:

          “У мамы маёй было дзесяць дзяцей, сямера памерлі ў зусім малым узросце. Помню Вялікую Айчыную вайну, хоць мне было ўсяго дзесяць гадоў. Фашысты ўварваліся ў хату шукаць партызанаў. Яны перавярнулі ўсё ў хаце. Мы, малыя, дрыжалі са страху, што нас заб’юць. Але, нікога не знайшоўшы, яны пакінулі хату. Калі мне было трынаццаць – памёр тата. Цяжка было маме з траімі дзецьмі. Але мы ўсе перажылі. Вельмі добра помню, як мы сустракалі савецкіх войнаў-вызваліцеляў: і малыя, і дарослыя са слязьмі радасці на вачах, з кветкамі. Пасля вайны было таксама цяжка. Але тады стараліся працаваць, сумленна працаваць. Я працавала ў калгасе, дзе за працадзень плацілі зернем – 200 грамаў. Потым быў саўгас “Навадворскі”. Працавала паляводам. Выйшла замуж, нарадзіла сына і дачку. Затым пахавала мужа і старэйшага сына. Усяго было: і сумнага і вясёлага ў жыцці. Цяпер у мяне ёсць дачка Галіна, якая жыве са сваёй сям’ей у Гродне. Ніколі не думала, што дажыву да такога сталага ўзросту, але, дзякаваць Богу, дажыла, прычакала і праўнучка.”

Мы віншуем Францішку Адамаўну з датай мудрасці, душэўнага багацця і прыгажосці. Жадаем ей не ведаць гора і шчасліва пражываць кожны дзень, жадаем моцных сіл і добрага здароўя, радасных сямейных святаў, клопату блізкіх і цяплыні родных сэрцаў.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники